Артыкулы: гарнец

гарнец (гарц) — старажытная мера ёмiстасцi вадкасцей i сыпучых рэчываў.

Назва паходзiць ад глiнянага гаршчочка для вымярэння пiва (варшаўскi гарц) i зерня (складаў 2 пiўныя Г.). У 13—19 ст. iснавалi польскi (каронны) Г., роўны 4 квартам (16 кватэрак, 1/72 бочкi, 3,77 л, у далейшым 4 л). Навапольскi (варшаўскi) Г. па стандарту 1816 для сыпучых рэчываў складаў 1/4 чвэрцi (1/24 бочкi, 4 кварты, 16 кватэрак, 32 паўкватэркі). Галiцыйскi Г. быў роўны 3,84375 л, рускi роўны 1/8 чацверыка (8 фунтаў, 2 паўгарцы, 1/64 чвэрцi, 1/4 кадзi, або аковы, 3,27968 л).

Уставай мер і вагаў сойм Рэчы Паспалітай 1764 устанавіў Г., якi ўмяшчаў 2 паўгарцы (4 кварты, 16 кватэрак). У выглядзе агульнадзярж. эталона (цэхавай або акаванай жалезам меры) для корца, корчыка i чвэрцi рассылаўся ва ўсе ваяводскiя i павятовыя цэнтры, мястэчкi, ратушы, магiстраты, кiрмашы, корчмы, шынкi для карыстання без платы. Узор цэхавага, або вялiкага Г. вырабляўся за кошт ратуш (дзе iх не было — войтаў i бурмiстраў) пад адказнасць ваявод. Паводле канстытуцыi ВКЛ 1766 лiтоўскi камiсiйны Г. абвяшчаўся агульнай адзiнкай вымярэння збожжа i напiткаў i павiнен быў мець углыб 7 цаляў, 2 чвэрцi i 1/8 цалi, ушыр — 4 цалi, 3 чвэрцi i 1/8 цалi (1 цаля = 1/24 локця). Збожжавая бочка ўмяшчала 4 чвэрцi (8 асьмiн, 16 шаснаццатак, 144 шынковыя Г., 5,6474 л). Для рознiчнага гандлю ўжываўся шынковы (малы) Г. (2 паўгарцы, 4 кварты, 8 паўкватэрак, 2,8237 л). Цэхавы (вялiкi) Г. прыраўноўваўся да 2 шынковых. Чашай ёмiстасцю 6 цэхавых або 12 шынковых Г. мералi прэсны мёд. Збожжавыя меры (Г. i локцi) акаймоўвалi жалезным прутом за кошт магiстраў. Злоўжыванне стандартам каралася штрафам у 100 коп лiтоўскiх грошаў. На Беларусi Г. выцясняецца з ужытку з 1772 у працэсе ўвядзення казённай водкупнай сiстэмы гандлю, асаблiва алкаголем.

Літаратура:

Volumina legum. T. 7. Petersburg, 1860;

Каменцева Е.И., Устюгов Н.В. Русская метрология. М., 1965;

Скурат К.У. Даўнiя беларускiя меры: (лексiч. аналiз). Мн., 1974;

Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина ХVII—ХVIII в.). Мн., 1975;

Gloger Z. Encyklopedia staropolska ilustrowana. T. 2. Warszawa, 1978.

© Яўген Анішчанка, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.