Артыкулы: камень
камень, адзiнка масы сыпкіх рэчываў i штучых тавараў у рознiчным гандлi ВКЛ i Рэчы Паспалiтай.
З 14 ст. найб. ужывалiся аўстрыйскi (11,203 кг) i прускi (для лёгкiх рэчываў 5,145 кг, для цяжкiх 10,290 кг) К. Пры унiфiкацыi мер i вагаў соймам 1764 для ВКЛ прыняты кракаўскi, або каронны К. (32 варшаўскiя фунты, каля 13,967 кг). Канстытуцыя ВКЛ 1766 прыраўняла лiт. К. да 40 лiт. фунтаў, або 14,993 кг у вагавай сiстэме 19 ст. Лiт. К. кляймiўся скарбовым гербам, рабiўся, але не стаў агульнаабавязковай мерай. Тагачасны цэнтнер змяшчаў 5 К. У канцы 19 ст. лiт. К. складаў 36 рус. фунтаў i 17,5 лота (14,966 кг). Як мера ўзважвання штучных цяжкiх тавараў К. суiснаваў побач з мерамi сыпкіх рэчываў да канца 19—пач. 20 ст.
Лiтаратура:
Volumina Legum. T. 7. 2 wyd. Petersbug, 1860;
Горбачевский Н.И. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и Царства польского. Вильна, 1874;
Baraniecki M.A. O miarach prawnych i zwyczajowych w Polsce // Wszechświat. 1883. № 44, 45;
Скурат К.У. Даўнiя беларускiя меры: (лексiчны аналiз). Мн., 1974.
© Яўген Анішчанка, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


