Артыкулы: камісіі добрага парадку

камісіі добрага парадку, органы мясцовай адмiнiстрацыi ў гарадах з каралеўскай юрысдыкцыяй Рэчы Паспалiтай.

Першая камiсiя створана ў 1765 для размеркавання даходаў Варшавы. Сойм 1768 стварыў падобныя камiсii для ўладкавання фiнансаў i гаспадаркi буйных гарадоў i мястэчак. З 1777 юрыд. статус камiсiй афармляўся каралеўскiмi прывiлеямi, членаў камiсiй прызначаў кароль. У ВКЛ дзейнiчалi ў гарадах «сталiчнага значэння»: Магiлёве, Полацку, Вiцебску (ва ўсiх — да 1772), Берасці, Вiльнi, Гародні, Менску, Новагародку, Пiнску. Вызначалi гар. даходы, клапацiлiся пра стан гар. гаспадаркi, догляд убогiх i хворых за кошт царк. ахвяраванняў. Чатырохгадовы сойм 1788—92 замянiў К.д.п. камiсiямi парадкавымi цывiльна-войсковымi i Камiсiяй палiцыi абодвух народаў.

Літаратура:

Volumina Legum. T. 7—8. 2 wyd. Petersburg, 1860; T. 10. Poznań, 1952;

GordziejewJ. Próby reform miejskich w Grodnie w okresie Oświecenia // Rocznik Biblioteki Naukowej PAU i PAN w Krakowie. Kraków, 2001. R. 46.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.