Артыкулы: каморнік
каморнік,
1) у ВКЛ 16—18 ст. геадэзiст-землеўпарадчык, член падкаморскага суда. Прызначаўся i замяшчаў падкаморага пры вырашэннi спрэчак на месцы. Займаўся вымярэннем i здымкай мясцовасцi (межаў, маёнткаў i г.д.) у якасцi судовага выканаўцы, а таксама асабiста за кошт зацiкаўленага боку. Пасля далучэння зямель Беларусi да Рас. iмперыi заменены iнстытутам землямераў, канчаткова знiк у 1840 пасля лiквiдацыi межавых судоў i спынення дзейнасцi Статута ВКЛ 1588.
2) Катэгорыя вольных i прыгонных людзей у 16—19 ст. без уласнага двара i зямлi. Iснавалi за кошт найму жылля (адсюль падсуседзi, кутнiкi, сябры, бабылi), нярэдка кавалка зямлi (агароднiкi) за грошы, натуральнае ўтрыманне i паднявольную працу ў якасцi парабкаў. Займалiся таксама дробным гандлем i рамяством. Злiлiся з асн. масай прыгонных па меры ўкаранення падушных рэвiзiй, забароны вольных пераходаў, надзялення зямлёй у час абавязковай iнвентарызацыi маёнткаў царскiм урадам (1840—50-я г.).
Лiтаратура:
Лаппо И. Подкоморский суд в Великом княжестве Литовском в конце XVI и начале XVII в. // Журн. Мин-ва нар. просвещения. 1899. № 8;
Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVII вв. Львов, 1957.
© Яўген Анішчанка, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


