Артыкулы: карэц
карэц, мера аб’ёму сыпкiх рэчываў i вадкасцей.
У ВКЛ з 16 ст. найб. выкарыстоўваўся кракаўскi К. у 14 гарцаў, якi да 1762 адпавядаў 38,47 л, з 1764 — 37,7977 л. З 1764 агульнадзяржаўным стаў варшаўскi (каронны, скарбовы) К., роўны 4 чвэрцям (32 гарцы, або 128 кварт, або 512 кватэрак), якi для напiткаў лiчыўся ў 120,6052 л, а для сыпкiх рэчываў — у 6 пудоў (98,28 кг).
Лiтаратура:
Горбачевский Н. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и Царства Польского. Вильна, 1874;
Falniowska-Gradowska A. Miary zbożowe w wojewódstwie krakowskim w XVIII wieku // Kwartalnik historii kultury materialnej. 1965. № 4.
© Яўген Анішчанка, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


