Артыкулы: кварта

кварта, падатак у Рэчы Паспалітай на ўтрыманне войска.

Збіралася з трымальнікаў дзярж. уладанняў (каралеўшчын, старастваў, лясніцтваў, акрамя эканомій, прызначаных «на стол» караля) у памеры чвэрці іх даходаў. У Польшчы ўведзена ў 1562, пасля ў ВКЛ. Збіралася ў адпаведнасці з люстрацыямі дымоў у кожным павеце спец. камісіямі па выбары соймікаў. Апошняя люстрацыя для збору К. прызначана ў 1789 Чатырохгадовым соймам.

Літаратура:

Pawiński A. Skarbowość w Polsce i jej dzieje za Stefana Batorego. Warszawa, 1881;

Drozdowski M. Podstawy finansowe działalności państwowej w Polsce, 1764—1793. Warszawa; Poznań, 1975.

© Яўген Анішчанка, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.