Артыкулы: Канічы

Канічы (цяпер вёска ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяв.

Упершыню згадваецца ў 1511 як в. Конічы. У 1708 невял. паселішча. Як мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў 1765. Размяшчалася ў паўд. частцы сучаснай аднайменнай вёскі, мела вулічную забудову, у якой дамы стаялі па абодвух баках вуліцы (вёска Канічы знаходзілася ў паўн. частцы сучаснага аднайменнага населенага пункта). Мястэчка было амаль у 2 разы меншае за вёску. У першым у 1783—85 налічвалася 16 дамоў і пражывала 86 чалавек, у вёсцы было 37 дамоў і 266 жыхароў. У мястэчку стаяла драўляная уніяцкая царква, аднак з-за яе старасці службы ў ёй не вяліся. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі.

© Андрэй Мяцельскі, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.