Артыкулы: Касцюковічы
Касцюковічы (цяпер горад, цэнтр Касцюковіцкага р-на, Рэспубліка Беларусь), сяло, пасля мястэчка ў Мсціслаўскім ваяв.
Упершыню згадваюцца ў 1508 як сяло Лучыцкай вол. Да 1-й пал. 18 ст. былі невял. прыватнаўласніцкім сялом. У пач. 1730-х г. у К. 35 дымоў. У 1739 К. згадваюцца як прыватнаўласніцкае мястэчка менскага гараднічага Ю.Іваноўскага, у якім 2 правасл. храмы. Асн. частка мястэчка знаходзілася на правым беразе р. Жадунька. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1784 у К. 89 дымоў, 413 жыхароў.
© Андрэй Мяцельскі, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


