Артыкулы: Родня
Родня (цяпер вёска ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве.
Узнікла на развілцы шляхоў з Касцюковічаў на Мсціслаў і з Касцюковічаў на Шумячы. Упершыню згадваецца ў 1709 як прыналежнасць с. Судзівалічы, а ў 1747 названа мястэчкам мсціслаўскага канюшага Казіміра Свадкоўскага, які перавёў існуючы тут правасл. храм у унію. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1783—85 у Р. 322 жыхары, 76 двароў, мела квартальную забудову, цэнтрам якой была рынкавая плошча з царквой.
Літаратура:
Мяцельскі А.А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гіст.-археал. зборнік. Мінск, 2008. № 23.
© Андрэй Мяцельскі, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


