Артыкулы: Смаленскае паўстанне 1440

Смаленскае паўстанне 1440, выступленне жыхароў Смаленска супраць улады ВКЛ і за аднаўленне самастойнага Смаленскага княства.

Пачалося вясной 1440, калі смаленскі ваявода А.Саковіч пачаў прыводзіць смалян да прысягі на вернасць новаму вял. кн. літоўскаму Казіміру IV Ягелончыку. У горадзе актывізавалася групоўка баяр і «чорных людзей», якая абапіралася на падтрымку ўшчэмленых у паліт. правах буйных правасл. феадалаў усх. райнаў ВКЛ. Карыстаючыся тым, ўжо значная частка па-пралітоўску настроеных баяр выехала ў Вільню на выбранне новага вял. князя, частка жыхароў горада ўзняла паўстанне. Пасля перамогі над паўстаўшымі Саковіч выехаў з горада, але смаляне не скарыліся і запрасілі да сябе ваяводам дарагабужскага кн. Андрэя Дзмітрыевіча, а потым «к собе оспадарем» мсціслаўскага кн. Юрыя Лугвенавіча (гл. ў арт. Мсціслаўскія). Ён арыштаваў у Смаленску баяр, што ездзілі да Казіміра, канфіскаваў іх маёмасць, раздаў яе сваім прыхільнікам і вырашыў не падпарадкоўвацца Казіміру. Як і ў 1432, ВКЛ зноў апынулася на мяжы расколу на 2 дзяржавы. Казімір рашучымі дзеяннямі вырашыў задушыць мяцеж. Але пасланыя ім войскі прастаялі 3 тыдні пад Смаленскам, не наважыліся пачынаць штурм і вярнуліся назад. Аднак у новага гаспадара ўсх. «рускіх» зямель ВКЛ Юрыя Лугвенавіча было мала сіл. Калі ў ліст. 1440 сам Казімір з войскам пайшоў на Смаленск, Юрый уцёк у Маскву, а адтуль у Вял. Ноўгарад.

© Андрэй Мяцельскі, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.