Артыкулы: Усцюжскі летапісны звод
Усцюжскі летапісны звод — летапіс агульнарускага характару.
Створаны ў 1-й чвэрці 16 ст. ў г. Усцюг (цяпер г. Вял. Усцюг, Валагодская вобл., Расія). Паведамляе пра падзеі 852—канца 16 ст. У аснове ляжыць т.зв. агульнарус. летапісны звод 1494, мясцовыя летапісы і інш. Каштоўная крыніца па гісторыі войн ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай пач. 16 ст. Змяшчае найб. падрабязныя з усіх летапісных крыніц звесткі пра Смаленскі паход 1514, Аршанскую бітву 1514 і інш., магчыма, запісаныя са слоў усцюжаніна — непасрэднага ўдзельніка гэтых падзей ці ваеннапалоннага з ВКЛ.
Публікацыі:
Устюжский летописный свод: (Архангелогородский летописец) / Подг. к печ. и ред. К.Н.Сербиной. М.; Л., 1950;
Полное собрание русских летописей. Т.
Літаратура:
Сербина К.Н. Устюжский летописный свод // Ист. записки. М., 1946. Кн. 20.
© Алесь Белы, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне