Артыкулы: Шчэня Даніла Васілевіч

Шчэня Даніла Васілевіч (каля 1450—1515?) — маскоўскі военачальнік, князь.

Паходзіў з Гедзімінавічаў (праўнук Патрыкея Нарымонтавіча). З сярэдзіны 1470-х г. прыбліжаны вял. князя маскоўскага Івана III. Намеснік у Вял. Ноўгарадзе (1502—05, 1508—10), Маскве (з 1510), думскі баярын (з 1512). У 1489 адзін з кіраўнікоў экспедыцыі ў Вятку, якая ліквідавала незалежнасць гэтага краю ад Масквы. У 1495—96, 1501—02 ваяваў супраць шведаў у Фінляндыі. Найб. вызначыўся ў войнах з ВКЛ. У канцы 1492—пач. 1493 адваяваў у ВКЛ Вязьму. Вясной 1500 пасланы на дапамогу нерашучаму ваяводу Юр’ю Захар’ічу; 14 ліп. на чале вял. палка нанёс сакрушальнае паражэнне войску ВКЛ на чале з К.Астрожскім у бітве на Вядрошы 1500. У ліп. 1502 разам з сынам Івана III Дзмітрыем кіраваў аблогай Смаленска, у лютым 1502 вёў перагаворы з пасламі ВКЛ аб перамір’і. У 1508 пасланы з Вял. Лук падтрымаць Глінскіх мяцеж 1508. У канцы 1512—пач. 1513 фактычны кіраўнік маскоўскага войска ў 1-м Смаленскім паходзе; летам 1513 спрабаваў авалодаць Полацкам. Разам з Васілём III кіраваў 3-м Смаленскім паходам, асабіста прыняў капітуляцыю смалян 31.7.1514. Апошнія звесткі пра Ш. адносяцца да 1515, калі ён з войскам знаходзіўся ў Дарагабужы.

Літаратура:

Зимин А.А. Россия на пороге нового времени. М., 1972;

Яго ж. Формированне боярской аристократии в России во второй половине XV—первой трети XVI в. М., 1988.

© Алесь Белы, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.