Артыкулы: Баравік Феадосій

Баравік Феадосій (?—пасля 1652), дзеяч уніяцкай царквы, пісьменнік. Член базыльянскага ордэна. У 1620 іераманах, настаяцель Віленскага Троіцкага манастыра. У 1623 удзельнічаў у базыльянскай кангрэгацыі ў Руце. У 1648 прапаведнік менскіх Узнясенскага і Святадухаўскага манастыроў. У 1652 суперыёр Жыровіцкага Успенскага манастыра. У пачатку 17 ст. (да 1621) напісаў «Гісторыю» Жыровіцкага абраза Маці Божай на старабел. мове («Гисториа, або повесть людей розных, веры годных, о образе чудовном пренасвятейшое Девы Марии жировицком…»). Захавалася ў адзіным рукапісе, які цяпер зберагаецца ў Б-цы Рас. АН у С.-Пецярбургу (фонд П.Дабрахотава). Перад тэкстам «Гісторыі» ў рукапісу змешчана своеасаблівая прадмова — палемічны твор, скіраваны супраць пратэстанцкага адмаўлення шанавання абразоў. Пасля «Гісторыі» знаходзяцца пацвярджальныя подпісы. 1-я кангрэгацыя базыльянскага ордэна, якая адбылася ў 1621 у Лаўрышаве, пастанавіла надрукаваць «Гісторыю». Яна была літаратурна апрацавана, перакладзена на польскую мову і выдадзена ў Вільні ў 1622 у езуіцкай друкарні («Historia, abopowieść zgodliwaprzezpewnepodanieludziwiarygodnych, oobraziePrzeczysteyPannyMarieyZyrowickimcudotwornymW. X. L. WpowiecieSłonimskimyorozmaitychcudach...»). У 1628 выйшла 2-е выданне кнігі (у базыльянскай друкарні пры Троіцкім манастыры). Твор Ф. з’яўляецца каштоўным помнікам старабеларускай мовы і царкоўнай гісторыі, на яго абапіраліся паступныя апрацоўкі гісторыі пра Жыровіцкі абраз.

Літаратура:

Жукович П. Неизданное русское сказание о Жировицкой иконе Божией Матери: (в связи с историей русского дворянского рода Солтанов Жировицких) // Известия отделения русского языка и словесности Императорской АН. 1912. Т. 17, кн. 2;

Крамко І., Мальдзіс А. Невядомы помнік старабеларускай пісьменнасці // Бел. лінгвістыка. Мн., 1983. Вып. 23;

Іх жа. Са скарбаў нашага старажытнага пісьменства // Помнікі культуры. Мн., 1985.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.