Артыкулы: Баранавічы

Баранавічы (цяпер горад, цэнтр Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл., Рэспубліка Беларусь), вёска ў Новагародскім пав. Упершыню ўпамінаецца ў 1627 у тастаменце дачкі троцкага ваяводы А.Хадкевіча Ганны Ефрасінні Сяняўскай, якім яна перадала маёнтак Мыш разам з Б. і інш. вёскамі ў спадчыну свайму сыну. Пасля ўласнасць роду Сяняўскіх. У 1666 маёнтак Мыш з Б. набыў новагародскі кашталян М.У.Юдзіцкі, які ў 1667 заснаваў у Мышы езуіцкі калегіум і перадаў яму сярод інш. зямельных уладанняў Б. У Б. дзейнічала місійная станцыя езуітаў. За права валодаць Б. з езуітамі судзіліся М.Г.Сяняўскі і Г.Любамірскі, у 1683 яны захапілі Мыш і навакольныя вёскі. На моцы судовых рашэнняў Б. перайшлі ва ўладанне Сяняўскіх, у 2-й пал. 18 ст. ўласнасць Масальскіх і Несялоўскіх.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.