Артыкулы: Баранаўскас (Baranauskas) Томас
Баранаўскас (Baranauskas) Томас (н. 12.9.1973, г. Каўнас, Літва), літоўскі гісторык. Магістр (1998). Скончыў Вільнюскі ун-т (1998). З 1996 супрацоўнік Ін-та гісторыі Літвы, адначасова ў 1999—2000 старшы бібліёграф Аддзела стараж. і рэдкіх кніг Нац. б-кі Літвы. Даследуе раннюю гісторыю Літвы, вытокі літ. дзяржаўнасці, замкі Літвы. Аўтар манаграфіі «Вытокі Літоўскай дзяржавы» («Lietuvosvalstybėsištakos», Вільнюс, 2001).
Творы:
Deltuvos žemė // Lietuvosistorijosmetraštis. 1995 metai.
MindaugodvarasLatava // Lietuvosistorijosmetraštis. 1997 metai.
Vorutospilis // Mūsų praeitis.
KurbuvoLietuvos žemė? // Lituanistica. 2002. № 2;
Новогрудок в XIII в.: история и миф // Castrum, urbisetbellum. Баранавічы, 2002;
Вытокі Літоўскай дзяржавы // Край=Kraj. Магілёў. 2002. № 1—2;
Месца каранацыі Міндоўга// Спадчына. 2002. № 5—6;
Lietuvosmedinėspilysrašytinių šaltinių duomenimis // Lietuvosarcheologija.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне