Артыкулы: Гутоўскі Сымон Матвеевіч

Гутоўскі Сымон Матвеевіч (?—пасля 12.1.1680), арганны майстар, слесар, разьбяр. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у 1654 захоплены ў Смаленске ў палон і вывезены ў Маскву. У Расіі яго назвалі "иноземец", "поляк". З 1662 працаваў у Аружэйнай палаце. Выконваў адказныя царскія даручэнні. У 1662 па загаду цара вырабіў арган для персідскага шаха і суправаджаў яго ў Персію, вярнуўся ў 1664. Пасля вырабляў вял. арганы для цара і яго родных, гадзіннікі, драўляную ванну, посах для цара, ківоты і дошкі для абразоў, мэблю, цымбалы і клавікорды для царэвічаў Фёдара і Пятра. У 1677 вырабіў драўляны стан для друкавання гравюр на медзі, якія змяшчаліся ў выданнях Сімяона Полацкага. У 1685 арганным майстрам у Аружэйнай палаце працаваў сын Г. Іван.

Літ.: Немировский Е.Л. Польский мастер С.М.Гутовский — строитель русских печатных станов // Федоровские чтения, 1978. М., 1981.

© Валерый Пазднякоў, 2017

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.