Артыкулы: Ядвіга Альгердаўна

Ядвіга Альгердаўна (паміж 1374 і 1377—пасля 1397), княгіна асвенцімская, жонка князя Яна ІІІ. Наймалодшае дзіця вял. князя літоўскага Альгерда і цвярской князёўны Ульяны Аляксандраўны. Першапачатковае літ. або рус. імя невядома. Мяркуецца, што імя Ядвіга атрымала ў гонар жонкі свайго брата Ягайлы — каралевы польскай Ядвігі, якая магла быць яе хроснай. Выдадзена замуж у 1394. Шлюб заключаны пад уплывам Ягайлы, які ў канфлікце з апольскім князем Уладзіславам шукаў саюзнікаў у Сілезіі і заключыў саюз з асвенцімскім князем. У Я.А. гасцяваў у Асвенціме ў 1397 князь Свідрыгайла, адкуль выехаў у Венгрыю. Муж Я.А. памёр у 1405, дата яе смерці невядома. Няма завестак аб іх дзецях.

Літ.: Wdowiszewski Zt. Genealogja Jagiellonów. Warszawa, 1968. S. 25—27; Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999. S. 160—161.

© Валерый Пазднякоў, 2017

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.