Артыкулы: Ядвіга (8.4.1408—8.12.1431), каралеўна польская.

Ядвіга (8.4.1408—8.12.1431), каралеўна польская. Старэйшае дзіцё караля польскага Ягайлы і Ганны Цылійскай. У 1413 Я. абвешчана спадчынніцай польскага трона. На руку Я. прэтэндаваў слупскі князь Багуслаў ІХ, аднак гэты саюз сарваўся з-за інтрыг веегерскага караля Жыгімонта Люксембургскага. У 1421 заключана пагадненне паміж Ягайлам і брандэнбургскім маркграфам Фрыдрыхам І Гогенцолернам, якое прадугледжвала шлюб Я. з сынам маркграфа — Фрыдрыхам, якім станавіўся спадчыннікам польскай кароны ў выпадку адсутнасці ў Ягайлы сына. Аднак слупскі князь працягваў прэтэндаваць на руку Я., тагож дамагаўся кіпрскі кароль для свайго сына. Ні адзін з палітычных праектаў адносна Я. не быў рэалізаваны з-за яе заўчаснай смерці, у якой сучаснікі абвінавачвалі яе мачаху — Софью Гальшанскую.

Літ.: Wdowiszewski Zt. Genealogja Jagiellonów. Warszawa, 1968. S. 49—51; Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999. S. 132—136.

© Валерый Пазднякоў, 2017

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.