Артыкулы: Лазковіцкі крыж
Лазковіцкі крыж — адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі, помнік ювелірнага мастацтва ВКЛ. Узвіжанскі крыж, зроблены ў 1494—1495 на ўзор крыжа Ефрасінні Полацкай (1161). Выкананы з дрэва, абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі, упрыгожаны каштоўнымі каменямі, эмалью, сканью, басмай, чаканкай. Памеры 50 × 21 см. На адваротным баку крыжа надпісы: пералічаны 25 святых, мошчы якіх укладзены ў крыж; надпіс пра выраб крыжа, пра ўстаўку ў крыж чаткі святога жыватворнага крыжа ў 1732.
Надпіс на верхнім перакрыжаванні пералічвае святых, мошчы якіх укладзены ў крыж:
МАРКА ЕУ(Г)АЛИСТА ЛУКИ ЕУ(Г)А
А(С)П(С)ЛА АН(Д)РЕѦ: С(Т) КЛИМЕ(Н)ТА ПАПЫ
РИ(М). С(Т) ИГНАѦ БГОНОСЦА: СІ ѨКОВА БРАТ
Г(С)НѦ: С(Т) СЕЛИВЕСТРА ПАПЫ РИ(М). ГЛА(В) С(Т) ІѠ(Н)А ПР
ТЧИ: С(Т) ЕКАТЕРИНЫ: С(Т) МАРІИ МАГ(Д)АЛ
ЫНИ: С(Т) ЛАВРЕНТІА: С(Т) КОЗМЫ И (Д)А(М)ѨНА.
Крыху ніжэй:
Pod krysztalem Drzewo krzyza s[wieteg]o.
wlozone od X: Bene
dykta Trulewicza
Z[akonu]: S[więtego]: B[azylego]: W[ielkiego]:
K:[la]stor[u]:
Zyrow[ickiego]:
d[nia]: 9 Marca
1732. z Rzy
mu wyie[chawszy] 1726
Надпіс на ніжнім перакрыжаванні:
АП(С) ѲОМЫ. М. ѲЕѠ(Д)РА ТИРО(Н):
М. МАР(Д)АРІА. М АРЕСТА.
АН(Д)РѢѦ КРИСКАГО:
ѲЕѠ(Д)РА НАЧЕРТАННА:
МАРКА ѲРАЧЕСКОГО:
ЕВДОКИИМА ПРВ(Д)НА: ѲЕѠ(Д)СІИ
СТГО ПА(Н)КРАТІА. СТГ (Д)ННИ.
ІѠР(Д)АНА. Ѡ(Т) ГОРЫ ЕЛЕѠ(Н)СКЫѦ
На ніжнім канцы:
В ЛЕТО ЗГ Е ИН
ДИ ГІ МЛ(С)ТЪЮ Б
О(Ж)Ю И ПРЧ(С)ТОЕ Е(Г) М
ТРЕ. СИЛОЮ: Ч(С)Т
НА(Г) И ЖИІВОТВО
РѦЩА(Г) КР(С)ТА ПОВЕ
ЛЕНІЕ(М) РАБА БЖИ
Ѩ І КНЗѦ ЛЕКСН
ДРА ВАСИЛЬЕВ
ВИЧА. ѠКОЛНИЧ
ОГО СМОЛЕНЬСК
ОГО СКОВАНЪ Б
Ы(Х) СИИ КРТЪ
И ИСПОЛНЕНЪ М
ОЩМИ СТХЪ. И
ПОЛОЖЕНЪ ВЪ
ЦРКВИ СТГО ВЕ
ЛИКОМЧНКА
ГЕѠРГИѨ ОУ ЛА
ЗЪКОВИЧОХЪ
(Д)ЛѦ СВОЕГО (Д)
(Ш)ЕВНАГО СП(С)НИ
Ѩ. И НА ПАМЕТЬ
РО(Д)ИТЕЛЕМЪ
ЕГО
Крыж зроблены па загаду смаленскага акольнічага, князя Аляксандра (Алехны) Васілевіча Глазыны (Глазыніча), намесніка Лучына (у дакументах упамінаецца ў 1486—1500). Як вынікае з надпісу, крыж быў зроблены ў 7003 (1495—1496) для царквы святога Георгія ў Лазковічах. Напэўна, гэта была вотчына князя на Смаленшчыне. Пасля захопу смаленскіх зямель Масквой князь застаўся ў ВКЛ, забраўшы з сабою крыж. А.В.Глазына быў жанаты з невядомай па імю дачкой гаспадарскага пісара Сямёна Сапегі, з якой меў адзіную дачку Фядору. Пасля смерці бацькоў Фядора была выдадзена замуж сваім дзядзькам Іванам Сапегаю, гаспадарскім сакратаром, за маршалка гаспадарскага Аляксандра Солтанавіча. Такім чынам крыж трапіў у род Солтанаў, уладальнікаў Жыровічаў, і з цягам часу апынуўся ў Жыровіцкім манастыры. У 1732 жыровіцкі архімандрыт Бенядзікт Трулевіч уклаў у Лазковіцкі крыж частку святога жыватворнага крыжа, вывезенага з Рыму ў 1726, пра што на крыжы быў зроблены надпіс. З 19 ст. крыж знаходзіўся ў Мікалаеўскім саборы ў Вільні. У 1915, відаць, быў эвакуяваны ў Маскву. У 1926 перададзены са сховішча Маскоўскага ювелірнага таварыства ў зборы Крамля. Цяпер захоўваецца ў музеі-запаведніку «Маскоўскі Крэмль» (інвентарны № МР-4946).
Падрабязнасці:
Памятники русской старины в западных губерниях империи, издаваемые по Высочайшему повелению П.Н.Батюшковым. Выпуск шестой. Текст к 18 рисункам. СПб., 1874. С. 133—134.
Памятники русской старины в западных губерниях империи, издаваемые по Высочайшему повелению П.Н.Батюшковым. Выпуск шестой. 18 рисунков. СПб.; Берлин, 1874. Рис. 8.
Орлов А.С. Библиография русских надписей XI—XV вв. М.; Л.: Издательство АН СССР, 1952. С. 149.
Алексеев Л.В. Лазарь Богша — мастер ювелир ХII в. (Из истории прикладного искусства Полоцкой земли) // Советская археология. 1957. № 3. С. 240. Рис. 12.
Алексеев Л.В., Макарова Т.И., Кузьмич Н.П. Крест — хранитель всея Вселенныя. Минск, 1996. С. 33, 51.
Моршакова Е.А. Крест воздвизальный // Христианские реликвии в Московском Кремле / Редактор-составитель А.М.Лидов. М.: Радуница, 2000. С. 177—180. Рис. 48.
© Валерый Пазднякоў, 2017
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне