Артыкулы: Галенчанка Георгій Якаўлевіч

Галенчанка Георгій Якаўлевіч (н. 28.02.1937, г. Петразаводск, Расія) — гісторык, крыніцавед, кнігавед, архівавед. Старшы навуковы супрацоўнік (1988). Доктар гістарычных навук (2000).

Скончыў з адзнакай БДУ (1960). Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы ў Мінску бібліятэкарам (1960—1961), старшым біблятэкарам (1961—1962). У 1962—1965 вучыўся ў мэтавай аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута, на кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін. У 1965 абараніў кандыдацкую дысертацыю «История белорусского книгопечатания XVI—XVIII вв. (кирилловского)» (навуковы кіраўнік — А.А.Сідараў). У 1965—1968 старшы выкладчык БДУ. З 1968 працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі дасавецкага часу. У 1991—2005 загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук, з 2005 галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і начатку новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. Адначасова ў 2006—2013 галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археаграфіі БелНДІДАС, дзе працаваў над тэмамі «Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: гістарыяграфія даследаванняў» і «Прававыя помнімкі Беларусі XIV—XVI стст.». Член навуковага савета БелНДІДАС, член рэдкалегій выданняў «Беларускі археаграфічны штогоднік», «Архіварыус», «Здабыткі», «Российские и славянские исследования».

У 1999 абараніў доктарскую дысертацыю ў выглядзе манаграфіі «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (дыплом выдадзены 12.1.2000).

Даследуе пытанні крыніцазнаўства, гістарыяграфію і крыніцазнаўства эпохі феадалізму, гісторыка-культурныя працэсы, гісторыю царкоўна-рэлігійных і этнічных адносін, кнігадрукавання на Беларусі ў 16—18 ст., гістарыяграфію скарыназнаўства.

Адзін з аўтараў кніг «Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч.» (ч. 1. Мн., 1994), «Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т.» (т. 1. Мн., 1997); «Гісторыя Беларусі: у 6 тт.» (т. 2. Мн., 2008), «L’Architetto Gian Maria Bernardoni si tra L’Italia e le terre dell’Europa сentro-orientale» (Roma, 1999), «Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік» (Мн., 1988), «Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя» (т. 1—3. Мн., 2005—2010), «Францыск Скарына. Энцыклапедыя»(Мн., 2017).

Адзін са складальнікаў (з Т.В.Непарожнай, Т.К.Радзевіч) паказальніка «Кніга Беларусі: 1517—1917 гг.: зводны каталог. Ч. 1. Старадрукаваныя кірылічныя выданні; кнігі грамадзянскага друку ХVI—ХVIII ст.» (Мн., 1986).

Падрыхтаваў да выдання Евангелле Васіля Цяпінскага: «Evanhelije in der Übersetzung des Vasil Tjapinski: um 1580. Facsimile und Kommentare» (Padeborn; München; Wien; Zürich: Schöningh, 2005). Навуковы кансультант факсімільнага 3-томнага выдання Бібліі Ф.Скарыны (Мінск: БелСЭ, 1990—1991) і факсімільнага 20-томнага выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» (Мінск, 2013—2017).

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1994 за ўдзел у стварэнні цыкла прац «Скарына і беларуская культура».

Працы:

Francisk Skorina. Paris: UNESKO, 1979. 78 р. (сааўтары: В.Чамярыцкі, В.Шматаў).

Голенченко Г.Я. Очерки духовной культуры Белоруссии второй половины ХVI—первой половины ХVII в. Ми., 1981. 239 c.

Голенченко Г.Я. Идейные и культурные связи восточнославянских народов в ХVI—середине ХVII в. Мн.: Наука и техника, 1989. 285 с.

Голенченко Г.Я. Реестр книг Метрики Великого княжества Литовского 1623 г. // Исследования по истории Литовской Метрики. Сборник научных трудов. II. М., 1989. С. 336—374.

Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мінск, 1993. 279 с.

Голенченко Г.Я. Описи библиотек и книжных собраний Радзивиллов в Национальном архиве Беларуси // Badania księgozbiorów Radziwiłłów. Warszawa, 1995.

Галенчанка Георгі. Канец застарэлага міфа: новы дакумент пра Скарыну // Полацк: карані нашага радавода. Полацкая зямля як сацыякультурная прастора ўзнікнення і развіцця беларускага этнасу і нацыянальнай дзяржаўнасці. Міжнародная навуковая канферэнцыя 5—6 верасня 1995 года. Полацк, 1996. С. 72—77, іл.

Голенченко Г.Я. «Шляхетская демократия» в Великом княжестве Литовском // Белоруссия и Россия: общества и государства. М., 1997.

Галенчанка Г.Я. Развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI—XVIII ст. // Герольд Litherland. 2001. № 1—2;

Галенчанка Г.Я. Франціск Скарына: Спадчына і пераемнікі. Анатаваны бібліяграфічны паказальнік. Мінск, 2002. 175 с.

Голенченко Г.Я. Литературное меценатство магнатов Беларуси середины XVI—первой половины XVII в. // Матэрыялы Другіх кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Рэчы Паспалітай» (Мінск, 15—16 верасня 2000 г.). Мінск: Красіка-Прынт, 2002. С. 49—66.

Голенченко Г.Я. Памятник старобелорусской книжности середины XVII века // От Древней Руси к России нового времени. Сборник статей. К 70-летию Анны Леонидовны Хорошкевич. М.: Наука, 2003. С. 429—431.

Голенченко Георгий. Белорусская и восточнославянская печатная книга (некоторые аспекты компаративной типологии) // Kultura książki ziem wschodnich i południowych pogranicza Polski (XVI—XX wiek). Paralele i różnice. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, 2004. С. 28—36.

Галенчанка Г.Я. Нясвіжская Біблія ў нямецкім выдавецкім праекце Biblia Slavica // Матэрыялы Трэціх Міжнародных Кнігазнаўчых чытанняў «Кніга Беларусі: Повязь часоў» (Мінск, 16—17 верасня 2003 г.). Мінск, 2005. С. 212—226.

Галенчанка Г.Я. Белая Русь. Раннія сведчанні ў «рускіх» крыніцах ВКЛ // Памяць стагоддзяў на карце Айчыны. Зборнік навуковых прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава. Мн.: БН, 2007. С. 256—264.

Галенчанка Г.Я. Невядомыя і малавядомыя помнікі духоўнай спадчыны і культурных сувязей Беларусі XV—сярэдзіны XVII ст. Мінск: Беларуская навука, 2008. 458 с.

Галенчанка Г.Я. Да пытання аб этнічных і этнаканфесійных катэгорыях Вялікага княства Літоўскага XIV—XVI ст.: «беларусцы», «ліцвіны» і «русіны» у дыскурсах сучасных даследчыкаў і пісьмовых крыніцах // Исследования по истории Восточной Европы. = Studia Historica Europae Orientalis. Выпуск 1. Мн.: «Издательский центр БГУ», 2008. С. 9—19.

Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына:у паціне версій, стэрэатыпаў і міфаў // Российские и славянские исследования. Выпуск III. Мн.: БГУ, 2008. С. 123—136.

Галенчанка Г.Я. Новы дакумент аб Скарыне // Исследования по истории Восточной Европы. = Studia Historica Europae Orientalis. Выпуск 3. Мн.: РИВШ, 2010. С. 270—272.

Галенчанка Г.Я. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: гісторыя, даследаванні, выданні (кароткі нарыс). Мінск: БелНДІДАС, 2014. 88 с.

Помнікі права Беларусі XIV—XVI стст.: агульназемскія прывілеі і акты дзяржаўных уній. Крыніцазнаўчы дапаможнік / Складальнікі: Г.Я.Галенчанка, А.А.Жлутка, А.А.Мяцельскі, В.С.Пазднякоў, А.І.Шаланда, І.М.Шпілеўская. Мінск: БелНДІДАС, 2015. 384 с., іл.

Падрабязнасці:

Неміроўскі Я.Л. Галенчанка Георгій Якаўлевіч // Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. Мінск: БелСЭ, 1988. С. 300.

Галенчанка Георгій Якаўлевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Том 2. Мінск: БелЭн, 1994. С. 454—455.

Галенчанка Георгій Якаўлевіч // Беларуская Энцыклапедыя. Том 4. Мінск: БелЭн, 1997. С. 458.

Корзенко Г.В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия. Биобиблиографический справочник. Мн.: Белорусская наука, 2007. С. 68—69.

Институт истории НАН Беларуси в лицах. 1929—2008 гг. Биобиблиографический справочник. Мн.: Беларуская навука, 2008. С. 140—141.

Галенчанка Георгій Якаўлевіч // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Том 1. А—К. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 482.

Silva rerum nova. Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі. Vilnius: Aidai; Miensci: Athenaeum, MMIX. 311 с, іл. (змешчана бібліяграфія прац Г.Я.Галенчанкі).

Кушнер В.Ф. Галенчанка Георгій Якаўлевіч // Культура Беларусі. Том 2. Мінск: БелЭн, 2011. С. 481.

Галенчанка Георгій Якаўлевіч // Францыск Скарына. Энцыклапедыя. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. С. 120—121.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.