Артыкулы: Бараціні (Boratini, Burattini) Ціт Лівій
Бараціні (Boratini, Burattini) Ціт Лівій (8.3.1617, г. Аорда, Італія—17.11.1682), прадпрымальнік, навуковец. Мяркуецца, што вучыўся ў Падуі і Венецыі, атрымаў гуманітарную адукацыю. У 1637—41 вывучаў старажытнасці ў Егіпце. З 1641 жыў у Рэчы Паспалітай, прыкладна з 1646 каралеўскі дваранін. Удзельнічаў у дыпламатычных місіях. Займаўся вырабам лінзаў для тэлескопаў, конструяваннем розных тэхнычных прыстасаванняў. У 1650 прызначаны каралеўскім архітэктарам, кіраваў працавамі па будове і рамонце каралеўскіх рэзідэнцый. У час Паўн. вайны 1656—60 выставіў у войска харугву, якая пад камандаваннем Стафана Чарнецкага ваявала са шведамі. У 1658 атрымаў індыгенат (пацверджанне шляхецтва). Для паляпшэння фінансавага становішча ўрада Рэчы Паспалітай прапанаваў план выпуску ў буйных машатбах непаўнавартнаснай манеты, якая бы абарачалася па прымусовым курсе. У адпаведнасці з гэтым планам у 1659—66 ажыццяўляўся масавы выпуск медных солідаў, якія ад прозвішча Б. атрымалі назву барацінкі. Яны біліся і на манетных дварах ВКЛ — Аліўскім, Берасцейскім, Віленскім, Ковенскім, Мальбаркскім, Уяздаўскім. З 1658 арандатар манетнага двара ў Кракаве, потым інш. манетных двароў, з якіх атрымліваў вял. прыбыткі. Ва Уяздавае адчыніў астранамічную абсерваторыю, адкрыў плямы на Венеры. У Вільні ў 1675 выдаў на італьянскай мове трактат «Усеагульная мера» («Misura universale»), у якім прапаноўваў прыняць універсальную сістэму мер.
Творы:
Miara powszechna / Wyd. A.Birkenmajer. Kraków, 1897.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне