Артыкулы: Барбара (15.7.1478, г. Сандамір, Польшча—15.2.1534), маркграфіня мейсенская

Барбара (15.7.1478, г. Сандамір, Польшча—15.2.1534), маркграфіня мейсенская, жонка маркграфа Георга Веціна (Барадатага), дачка караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра IV і Эльжбеты Габсбург. Была наймалодшым дзіцём Казіміра IV, выхоўвалася маці. Дынастычны шлюб быў заключаны ў 1496 паўнамоцнымі прадстаўнікамі караля польскага Яна Ольбрахта (брата Б.) і саксонскага герцага Альбрэхта (бацькі Георга), пры гэтым Ян Ольбрахт абавязаўся даць сваёй сястры пасаг у памеры 32 тыс. венгерскіх дукатаў. Муж Б. быў маркграфам мейсенскім з 1500, спадчынным намеснікам Фрысландыі (1504—15), памёр у 1539. Б. мела 10 дзяцей, з якіх большасць памерла ў дзяцінстве.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.