Артыкулы: Барбара Запайя

Барбара Запайя (BarbaraZapolya; 1495—2.10.1515), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, 1-я жонка Жыгімонта І Старога. Дачка венгерскага магната Стафана Запайя і Ядвігі, дачкі цешынскага князя Пшэмыслава ІІ (з роду Пястаў). Старэйшы брат Б. Ян у 1526—40 быў венгерскім каралём. Шлюб Б. з Жыгімонтам І, заключаны ў 8.2.1512 (у той жа дзень адбылася і каранацыя Б.), быў накіраваны супраць Габсбургаў, якія ў саюзе з Тэўтонскім ордэнам і Маскоўскай дзяржавай пагражалі манархіі Ягелонаў. У 1513 суправаджала мужа ў паездцы ў Вільню, адкуль той збіраўся камандаваць войскамі падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22. У Вільні садзейнічала развіццю культу св. Казіміра. Па прапанове Б. яе сакратар А.Кшыцкі напісаў паэтычныя творы ў гонар св. Казіміра. Вызначалася вял. набожнасцю. Сучаснікі і нашчадкі лічылі, што дзякуючы малітвам Б. былі атрыманы перамогі ў Вішнявецкай бітве 1512 і Аршанскай бітве 1514 (Ё.Дэцый). Нарадзіла дачок Ядвігу і Ганну (хутка пасля нараджэння апошняй Б. памерла).

Літаратура:

Przybyszewski B. BarbaraZapolyakrólowaPolski, 1512—1515. Łańcut, 2000.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.