Артыкулы: Баркулабаўскі Узнясенскі манастыр

БаркулабаўскіУзнясенскіманастыр. Існаваў у мяст. Баркулабава ў Аршанскім пав. Віцебскага ваяв. У 1626 кн. Б.Б.Саламярэцкі з сястрой Аленай выдаў ліст на заснаванне ў Баркулабаве мужчынскага Святадухаўскага манастыра, запісаўшы яму акрамя зямель у мястэчку вёскі Касцянаўку, Варонаўку і Стайкі. Аднак гэты манастыр быў адчынены спадкаемцамі князя ў Буйнічах (гл. Буйніцкі Святадухаўскі манастыр). У Баркулабаве ў 1641 швагер Саламярэцкага Б.В.Статкевіч заснаваў жаночы Узнясенскі манастыр. Манастыру былі дадзены мяст. Баркалабава з замкам, ваколічныя землі, права лавіць рыбу ў Дняпры. Б.У.м. быў падпарадкаваны Куцеінскаму Богаяўленскаму манастыру, ігумен якога Іаіль Труцэвіч атрымаў даручэнне ўладкаваць новазаснаваны манастыр. З Куцеінскага манастыра ў Баркулабаўскі перавялі частку манашак. У 1648 у манастыры збудавана драўляная Узнясенская царква, потым — царква Іаана Прадцечы. У манастыры зберагаўся Баркулабаўскі абраз Маці Божай, які лічыўся цудатворным. Манастыр зачынены ў 1930, асн. пабудовы знішчаны ў 1943 ням. фашыстамі.

Літаратура:

Жудро Ф.А. Борколабовский Свято-Вознесенский женский монастырь Могилевской епархии. Могилев-на-Днепре, 1906.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.