Артыкулы: Баронас (Baronas) Дарус
Баронас (Baronas) Дарус (н. 17.6.1973, г. Вільнюс), літоўскі гісторык, археограф. Д-р гуманітарных н. (2001). Скончыў Вільнюскі ун-т. З 1995 працуе ў аддзеле археаграфіі Ін-та гісторыі Літвы. Даследуе хрысціянізацыю Літвы ў 13—15 ст., правасл. культуру ВКЛ, гісторыю еўрапейскага сярэдневякоўя і Русі. Аўтар кн. «Тры віленскія мучанікі: гісторыя і жыціе (гістарычнае даследаванне і крыніцы)» («Trys Vilniaus kankiniai: istorija ir gyvenimas (istorinė studija ir šaltiniai)», Вільнюс, 2000). Падрыхтаваў да выдання кнігу публічных спраў № 8 Метрыкі ВКЛ (Вільнюс, 1999, з Л.Ёвайшам).
Творы:
Stačiatikiai // Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos kultūra. Vilnius, 2001;
По поводу литературной истории Мучения трех Виленских мучеников // Krakowsko-Wileńskie studia slawistyczne. 2001. Т. 3;
Lithuania’s entry into Christendom (1009—1387) // Christianity in Lithuania. Vilnius, 2002;
Paskutinė Šv. Brunono Kverfurtiečio misija geopolitikos kontekste // Lietuvos istorijos metraštis. 2001 metai. Vilnius, 2002. Т. 2.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне