Артыкулы: Парчэўскі Рыгор Іосіфавіч
Парчэўскі Рыгор Іосіфавіч (Парчевский Григорий Иосифович) (10.1.1817—20.12.1890)— географ, статыстык, этнолаг, святар праваслаўнай царквы.
Бацька: Іасафат (Іосіф) (1791—?), уніяцкі святар з 1816. Маці: Кацярына (1798—?).
У 1827 паступіў у Брэсцкае дваранскае вучылішча, у 1831 — ва ўніяцкую Літоўскую духоўную семінарыю ў Жыровічах, якую скончыў у 1838. Да 1841 хатні настаўнік. Дыякан з 24.6.1841, з 13.7.1841 святар у с. Малая Бераставіца, з 1846 скідальскі віцэ-благачынны, з 22.3.1850 святар у Ваўкавыску, з 26.4.1859 ваўкавыскі віцэ-благачынны, з 14.12.1850 законанастаўнік у Ваўкавыскім вучылішчы, з 15.11.1851 член Ваўкавыскага царкоўна-будаўнічага камітэта, з 8.2.1852 ваўкавыскі благачынны, з 15.10.1852 супрацоўнік Літоўскага апякунства бедных духоўнага звання, з 9.12.1852 член дырэктара апякунчага таварыства турмаў, з 11.11.1855 дырэктар, з 26.6.1857 святар царквы ў Лашы, з 1863 настаўнік Лашанскага народнага вучылішча, з 1874 законанастаўнік Лашанскага народнага вучылішча.
У 1851 накіраваў Іосіфу Сямашку, архіепіскапу літоўскаму, просьбу пра грашовую дапамогу, на што атрымаў рэзкую адмову, пасля надрукаваную[1].
Член Рускага Геаграфічнага Таварыства з 9.3.1851.
За апісанне Гродзенскай губерні ў метэаралагічных адносінах Рускае Геаграфічнае Таварыства 28.2.1849 аб’явіла ўдзячнасць Г.
За складанне сельскагаспадарчай статыстыкі Гродзенскай губерні (1848) узнагароджаны 8.2.1851 Вучоным камітэтам Міністэрства дзяржаўных маёмасцей вялікім сярэбраным медалём. Рукапіс П. быў выкарыстаны П.Баброўскім пры напісанні працы « Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губерния» (СПб., 1863). У працы П. былі сабраны і этналагічныя матэрыялы, у т.л. звесткі па этнічным складзе Гродзенскай губерні, запісы фальклорных твораў.
За апісанне церазпалоснага землеўладання вакол Ваўкавыска Рускае Геаграфічнае Таварыства 22.1.1852 аб’явіла ўдзячнасць Г.
За збор статыстычных звестак атрымаў 2.3.1873 ад Гродзенскага губернскага статысычнага камітэта званне сапраўднага члена камітэта.
Жонка: N.
Сын: Іосіф (1849—24.12.1890), святар Вілейскай і Друскенікскай цэркваў.
Дачка: Надзея (1858—?).
Працы:
Парчевский Григорий. Из летописи Лашанской церкви. О состоянии приходской Св. Николаевской церкви в селе Лаше и о религиозно нравственном состоянии прихода этой церкви, свидетельствует нижеследующая летописная заметка // Литовские епархиальные ведомости. 1869. № 23. С. 1366—1374.
Падрабязнасці:
ЛЕВ. 1863. С. 558, 564, 639; 1867. С. 576; 1876. С. 121, 124; 1886. С. 212.
Литовские епархиальные ведомости. 1890. № 52. С. 451—452 (некралог).
Sosna Grzegorz o., Troc-Sosna Antonina m. Hierarchia i kler kościoła prawosławnego w granicach II Rzeczypospolitej i Polski powojennej w XIX—XXI wieku. Ryboły, 2012. 1008 s. (S. 653).
Лісейчыкаў Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме. Прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596—1839 гг. Мінск: Беларусь, 2015. 719 с., іл. (С. 410).
© Валерый Пазднякоў, 2020
[1] Записки Иосифа митрополита литовского изданные Императорскою Академиею Наук по завещанию автора. Том II. СПб.: Типография Императорской Академии Наук, 1883. С. 513—514.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


