Артыкулы: Радзівіл Канстанцін

Радзівіл Канстанцін (5.4.1793—6.4.1869) — палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых беларускіх фалькларыстаў.

Бацька: Мацей Радзівіл (1749—1800), кашталян віленскі з 1790.

Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка ў Навагрудскім павеце, які быў адным з культурных асяродкаў у краі. Збудаваў Паланэчкаўскі палац, побач з якім быў разбіты «французскі» парк. Сабраў значную бібліятэку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Ю.Пешкі, Я.Рустэма, гравюры, габелены, медалі. Камергер імператарскага двара. У 1820 уступіў у тайнае палітычнае таварыства «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (член Камітэта Літоўскай правінцыі). Пасля задушэння паўстання дзекабрыстаў 1825 быў арыштаваны. У 1850-х г. даслаў у Рускае Геаграфічнае Таварыства «Статыстычны нарыс Навагрудскага павета» і «Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага пав.» (зберагаюцца ў архіве таварыства). Ахарактарызаваў беларускую мову («кривицкое наречие»), склаў слоўнічак мясцовых слоў, апісваў адзенне, абрады на Купалле, Дзяды, куццю, вяселле навагрудскіх сялян; запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.

Падрабязнасці:

Зеленин Д.К. Описание рукописей ученого архива Императорского Русского Географического Общества. Пг., 1915. Вып. 2. С. 681 — 682.

Воронков И.А. Польские тайные общества в Литве и Белоруссии в конце XVIII и первом тридцатилетии XIX в. // Исторические записки. 1957. Т. 60.

Цішчанка І.К. Да народных вытокаў. Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору ў 50—60-я гады ХІХ ст. Мінск: Навука і тэхніка, 1986. С. 82.

Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. 2 wyd. Wrocław etc., 1992. T. 2. S. 317—321.

Пазднякоў Валерый. РадзівілКанстанцін// ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. Мінск: БелЭн, 2001. С. 55.

© Валерый Пазднякоў, 2001

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.