Артыкулы: Аболецкая воласць

Аболецкая воласць (павет) знаходзілася ў вярхоўях ракі Друць. Цэнтр — Абольцы (цяпер гэта аграгарадок у Талачынскім раёне), на рацэ Абалянка — левым прытоку Лучосы (левы прыток Дзвіны).

Абольцы вядомы з канца XIV ст., упершыню ўпамінаюцца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» як горад «Обольчи». Згодна паведамленню Яна Длугаша, Ягайла пасля хрышчэння (1387) заснаваў ў Абольцах (in Obolce… in terra Litvaniae) адзін з першых касцёлаў у ВКЛ, якому 1 чэрвеня 1387 г. даў фундуш[1].

Абольцы (Obelcze) ўпамінаюцца ў спісе ўладанняў вялікага князя Свідрыгайлы 1432 г.[2]

У пачатку панавання вялікага князя Казіміра Абольцы знаходзіліся ў яго распараджэнні, пасля былі дадзены ў трыманне выхадцам з Масковіі князям братам Сямёну і Васілю Іванавічам Шамячычам. Да 1500 г. Абольцы зноў перайшлі ў рукі гаспадара, які даў іх у трыманне сваім аршанскім намеснікам Юрыю Глябовічу (1500)[3] і князю Фёдару Іванавічу Заслаўскаму (1502—1503 гг.)[4]. Пасля вялікі князь літоўскі і кароль польскі Аляксандр перадаў Абольцы сваёй жонцы Алене Іванаўне, якая мела там намеснікам Міцю Іванавіча (1510)[5].

У пачатку XVI ст. упамінаецца Аболецкі павет у складзе Віцебскага намесніцтва, землі ў павеце атрымаў Іван Багданавіч Сапега[6].

У 1528 г. вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Стары перадаў Абольцы сваёй жонцы Боне[7], якая іх трымала да 1543 г. Намеснікамі аболецкімі Боны былі Кірдзей Грычынавіч (1529—1533)[8], Мацей Войцехавіч Янавіч(ваявода віцебскі), Юрый Насілоўскі (ваявода віцебскі)[9], намеснікі ваяводаў у Абольцах: князь Дзмітрый Глінскі (раней 1539 г.)[10], Мікалай Алехнавіч Волдан (раней 1539 г.)[11], Рыгор Васілевіч Углік (1539—1540)[12].

Супраць Кірдзея Грычынавіча, які спрабаваў увесці новыя парадкі ў выкананні сялянамі павіннасцей, адбылося выступленне, якое ў 1532 г. скончылася тым, што віцебскі ваявода Я.Ю.Глябовіч вярнуўся да старых парадкаў[13].

У 1543 г. Бона абмяняла Абольцы разам з суседнімі Смалянамі і Горвалем на замак Ковель на Валыні, які належаў князю В.М.Сангушку[14]. З гэтага часу Абольцы ўвайшлі ў Смалянскі маёнтак Сангушкаў.

У XV ст. у склад Аболецкай воласці ўваходзілі сяло Сянно, землі Сапрынічы, Арабцэвічы, Працэвічы, Тур’я на Нярэйшы[15], сельцы Крычэвічы, Бісмікоўшчына, Ціткавічы, Уласаўшчына[16], у XVI ст. — землі Кузміншчына, Сідараўшчына Лесоўшчына[17], Аляксееўшчына Сытнікаўшчына[18], Сценіншчына ў Вялікім Сяле[19], зямля Юшкаўшчына ў Вялікім Сяле[20], землі Маташылаўская, Некармігосцева, Аренева, Сычова, Утрылава[21], маёнтак Аляксандрава[22], Міцюкова[23]. Па гэтых звестках можна меркаваць, што ў Аболецкую воласць уваходзілі землі сучасных Талачынскага раёна (паўночная частка) і Сенненскага раёна (паўднёвая частка).

У XV ст. больш за палову сялян Аболецкай воласці, пайменна названых у дакументах, насіла балцкія імёны[24]. У інвентары Смалянскага маёнтка 1593 г. адзначана пражыванне ў маёнтку сялян з балцкімі імёнамі і існаванне «Літоўскага канца», дзе было адно сяло[25], а ў інвентары 1594 г. там значыцца сяло Літоўскае і сяло Літоўскага канца[26]. Гэтыя дадзеныя паказваюць, што Аболецкая воласць была своеасаблівым балцкім анклавам ва ўсходняй Беларусі.

У 1619 віленскі біскуп Абрагам Валовіч заснаваў Беларускі архідыяканат з цэнтрам у Абольцах (яго галава насіў тытул архідыякана беларускага/ рускага/ усёй Русі).

У ходзе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ВКЛ 1565—1566 гг. Аболецкая воласць была ўключана ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі.

Крыніцы:

Інвентар Смалянскага маёнтка 1593 г.: АСД-4. С. 291—305.

Інвентар Смалянскага маёнтка 1594 г.: АВАК-14. С. 463—473.

Землі Аболецкага касцёла 1633 г. (16—17 ст.): ИЮМ-20. С. 61—102.

Інвентар маёнтка Абольцы 1683 г.: Archiwum Państwowe w Krakowie. Oddział I na Wawelu.ArchiwumSanguszków. sign. 225.

Інвентары маёнткаў Смаляны і Абольцы за 1720—1795 гг.: Archiwum Państwowe w Krakowie. Oddział I na Wawelu. Archiwum Sanguszków. sign. 430

Інвентар маёнтка Вядзец Аболецкага касцёла 1790 г.: ИЮМ-20. С. 315—343.

Падрабязнасці:

Любавский Матвей. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. Исторические очерки Матвея Любавского. [М., 1892]. VIII, 884, С, VI с.

Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. XXV, 698 s.

Ochmański Jerzy. Ludność litewska we włości Obolce na Białorusi wschodniej w XIV—XVI w. // Acta Baltico-Slavica. V. Białystok, 1967. S. 147—158.

Ochmański Jerzy. Biskupstwo wileńskie w średniowieczu. Ustrój i uposażenie. Poznań, 1972. (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Wydział Filozoficzno-Historyczny. Seria Historia. Nr 55). 120 s., mapa.

Сіцька Здзіслаў. Утроп Літвы. Да 1000-х угодкаў згадкі тапоніма «Літва» ў Кведлінбургскіх аналах. Баранавічы, 2009. 323 с., іл.

© Валерый Пазднякоў, 2020+


[1] Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. Tom I (1387—1507) / Wydali ks. Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. W Krakowie, 1932. (Wydawnictwa Komsji Historycznej Pol. Akademji Umejętności Nr 81). № 9. S. 17—19.

[2] Полехов С.В. «Список городов Свидригайла». Датировка и публикация // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. 2014. № 4. С. 120.

[3] Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографическою Коммиссиею. Т. 1. 1361—1598. СПб.: В типографии Эдуарда Праца, 1863. № 236.

[4] Акты, издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею. Вильна, 1886. Т. 13. С. 16; Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою Коммиссиею. СПб.: В Типографии II Отделения Собственной Е. И. В. Канцелярии, 1846. Т. 1. С. 354.

[5] Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie, wydane przez Bronisława Gorczaka, konserwatora tegoż achiwum. T. III. 1432—1534. We Lwowie, 1890. № 103. S. 76—77.

[6] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 8 (1499—1514). Užrašymų knyga 8 / Parengė: A.Baliulis, R.Firkovičius, D.Antanavičius. = Литовская Метрика (1499—1514). Книга записей 8. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. № 425. P. 316—317.

[7] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 1 (1380—1584). Užrašymų knyga 1 / Parengė: A.Baliulis ir R.Firkovičius. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. № 516. P. 108.

[8] Акты Российского государства. Государственные и корпоративные архивы России XIII—XVII веков. Том II. Акты, относящиеся к истории Западной России. Выпуск 2. 18-я и 32-я книги записей Литовской метрики. Метрика королевы Боны / Составители тома: О.И.Хоруженко (ответственный составитель), Д.И.Алексеева. А.Е.Беликов, А.А.Бондаренко, А.Петкевич, К.Петкевич, М.В.Шумилин. Ответственный редактор тома С.М.Каштанов. М.: Кучково поле, 2018. № I-37.

[9] Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie, wydane przez Bronisława Gorczaka, konserwatora tegoż achiwum. T. IV. 1535—1547. We Lwowie, 1890. S. 334.

[10] Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М.В.Клочко, 1533—1540. (Литовская метрика. Книга № 228. Книга судных дел № 9) / Публикацию подготовили: В.А.Воронин, А.И.Груша, И.П.Старостина, А.Л.Хорошкевич; отв. ред.: А.Л.Хорошкевич, Г.Я.Голенченко. М.: Наука, 2008.№ 97.

[11] Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М.В.Клочко, 1533—1540. (Литовская метрика. Книга № 228. Книга судных дел № 9) / Публикацию подготовили: В.А.Воронин, А.И.Груша, И.П.Старостина, А.Л.Хорошкевич; отв. ред.: А.Л.Хорошкевич, Г.Я.Голенченко. М.: Наука, 2008.№ 106.

[12] Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М.В.Клочко, 1533—1540. (Литовская метрика. Книга № 228. Книга судных дел № 9) / Публикацию подготовили: В.А.Воронин, А.И.Груша, И.П.Старостина, А.Л.Хорошкевич; отв. ред.: А.Л.Хорошкевич, Г.Я.Голенченко. М.: Наука, 2008.№ 106, 163, 169.

[13] Пазднякоў В.С. Помнікі права Беларусі XIV—XVI стст.: валасныя граматы. Крыніцазнаўчы дапаможнік. Мінск: БелНДІДАС, 2021. 420 с., іл. (С. 48—50).

[14] Lietuvos Metrika (1540—1543). 12-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). = Литовская Метрика (1540—1543). 12-я книга судных дел. (Копия конца XVI в.) / Parengė: I.Valikonytė, N.Šlimienė, S.Viskantaitė-Saviščevienė, L.Steponavičienė. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2007. № 260; Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie, wydane przez Bronisława Gorczaka, konserwatora tegoż achiwum. T. IV. 1535—1547. We Lwowie, 1890.№ 272. S. 334—335; № 274. S. 336—337; № 276. S. 339—343; № 277. S. 344—346.

[15] Ochmański Jerzy. Ludność litewska we włości Obolce na Białorusi wschodniej w XIV—XVI w. // Acta Baltico-Slavica. V. Białystok, 1967. S. 147—158.

[16] Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографическою Коммиссиею. Т. 1. 1361—1598. СПб.: В типографии Эдуарда Праца, 1863. № 236.

[17] Акты Российского государства. Государственные и корпоративные архивы России XIII—XVII веков. Том II. Акты, относящиеся к истории Западной России. Выпуск 2. 18-я и 32-я книги записей Литовской метрики. Метрика королевы Боны / Составители тома: О.И.Хоруженко (ответственный составитель), Д.И.Алексеева. А.Е.Беликов, А.А.Бондаренко, А.Петкевич, К.Петкевич, М.В.Шумилин. Ответственный редактор тома С.М.Каштанов. М.: Кучково поле, 2018. № I-37.

[18] Акты Российского государства. Государственные и корпоративные архивы России XIII—XVII веков. Том II. Акты, относящиеся к истории Западной России. Выпуск 2. 18-я и 32-я книги записей Литовской метрики. Метрика королевы Боны / Составители тома: О.И.Хоруженко (ответственный составитель), Д.И.Алексеева. А.Е.Беликов, А.А.Бондаренко, А.Петкевич, К.Петкевич, М.В.Шумилин. Ответственный редактор тома С.М.Каштанов. М.: Кучково поле, 2018. № I-53.

[19] Акты Российского государства. Государственные и корпоративные архивы России XIII—XVII веков. Том II. Акты, относящиеся к истории Западной России. Выпуск 2. 18-я и 32-я книги записей Литовской метрики. Метрика королевы Боны / Составители тома: О.И.Хоруженко (ответственный составитель), Д.И.Алексеева. А.Е.Беликов, А.А.Бондаренко, А.Петкевич, К.Петкевич, М.В.Шумилин. Ответственный редактор тома С.М.Каштанов. М.: Кучково поле, 2018. № I-54.

[20] Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М.В.Клочко, 1533—1540. (Литовская метрика. Книга № 228. Книга судных дел № 9) / Публикацию подготовили: В.А.Воронин, А.И.Груша, И.П.Старостина, А.Л.Хорошкевич; отв. ред.: А.Л.Хорошкевич, Г.Я.Голенченко. М.: Наука, 2008.№ 28.

[21] Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М.В.Клочко, 1533—1540. (Литовская метрика. Книга № 228. Книга судных дел № 9) / Публикацию подготовили: В.А.Воронин, А.И.Груша, И.П.Старостина, А.Л.Хорошкевич; отв. ред.: А.Л.Хорошкевич, Г.Я.Голенченко. М.: Наука, 2008.№ 122, 176, 177.

[22] Акты Российского государства. Государственные и корпоративные архивы России XIII—XVII веков. Том II. Акты, относящиеся к истории Западной России. Выпуск 2. 18-я и 32-я книги записей Литовской метрики. Метрика королевы Боны / Составители тома: О.И.Хоруженко (ответственный составитель), Д.И.Алексеева. А.Е.Беликов, А.А.Бондаренко, А.Петкевич, К.Петкевич, М.В.Шумилин. Ответственный редактор тома С.М.Каштанов. М.: Кучково поле, 2018. № I-55.

[23] Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М.В.Клочко, 1533—1540. (Литовская метрика. Книга № 228. Книга судных дел № 9) / Публикацию подготовили: В.А.Воронин, А.И.Груша, И.П.Старостина, А.Л.Хорошкевич; отв. ред.: А.Л.Хорошкевич, Г.Я.Голенченко. М.: Наука, 2008.№ 110.

[24] Ochmański Jerzy. Ludność litewska we włości Obolce na Białorusi wschodniej w XIV—XVI w. // Acta Baltico-Slavica. V. Białystok, 1967. S. 147—158.

[25] Археографический сборник документов. Вильна, 1867. Т. 4. С. 298.

[26] Акты, издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею. Вильна, 1888. Т. 14. С. 468. 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.