Артыкулы: Бароўскі (Borowski) Ян

Бароўскі (Borowski) Ян (1890, г. С.-Пецярбург—25.10.1966), польскі гісторык мастацтва, рэстаўратар помнікаў архітэктуры. Скончыў у Ін-т грамадзянскіх інжынераў у С.-Пецярбургу (1917). У 1916 выканаў праект пашырэння касцёла ў мяст. Глыбокае. З 1925 старшы асістэнт кафедры гісторыі архітэктуры факультэта прыгожых мастацтваў Віленскага ун-та, з 1929 кансерватар помнікаў культуры Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў. Займаўся дакументаваннем, кансервацыяй і рэстаўрацыяй помнікаў культуры Віленшчыны, у т.л. археалагічнымі раскопкамі і кансерватарскімі працамі ў Троцкім замку, на Замкавай гары ў Вільні, у Крэўскім замку, рэстаўрацыяй касцёлаў св. Казіміра, св. Тэрэзы, трынітарыяў, візітак, Острай Брамай у Вільні, касцёлаў у Будславе, Слоніме, Навагрудку. Ажыццявіў інвентарызацыю і абмеры палацаў і сядзібаў у Лявонпалі, Армянах, Германовічах, Мендзыжэчы, Крыцэвічах, Красным Двары, Зялёнай Луке, Пунжанах, Гняздзілаве і інш. З 1945 жыў у Вроцлаве, пасля ў Гданьску, дзе да 1952 займаў пасаду ваяводскага кансерватара помнікаў культуры.

Літаратура:

Lorentz S. JanBorowski (1890—1966) // BiuletynHistoriiSztuki. 1967. № 4.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.