Артыкулы: Фантана Юзаф ІІІ

Фантана Юзаф ІІІ (1716, г. Варшава—паміж 1766 і 1773) — архітэктар. Прадстаўнік позняга барока, быў адным з самых прадуктыўных і знакамітых архітэктараў свайго часу.

Бацька — архітэктар Юзаф Фантана ІІ, архітэктар каралеўскага двара ў Варшаве.

Маці: Барбара Келер.

Мяркуецца, што архітэктуры вучыўся ў Італіі. Пасля смерці бацькі (1739) пераехаў у Вільню, дзе перабудаваў палацы Сапегаў і Слушак, праектаваў будынкі для піяраў. У 1742 пасяліўся ў ваколіцах Віцебска. У Віцебску пабудаваў касцёл св. Антонія кляштара бернардзінцаў, Успенскую царкву базыльянскага манастыра, Петрапаўлаўскі прыходскі касцёл, езуітскі касцёл св. Іосіфа, піярскі касцёл, драўляную Троіцкую царкву, уніяцкую прыходскую Васкрасенскую царкву. Таксама пабудаваў Бялыніцкі кляштар кармелітаў босых, Фашчаўскі езуіцкі касцёл Св. Духа, Губінскі касцёл св. Антонія кляштара францысканцаў, Сенненскі Троіцкі касцёл кляштара францысканцаў, Сялішчанскі касцёл св. Веранікі кляштара бернардзінцаў, Кубліцкі прыходскі касцёл, Лужкоўскі піярскі касцёл св. Міхаіла Архангела, царкву базыльянскага Гарадзенскага манастыра Раства Багародзіцы (1720—1756), касцёл Гарадзенскага кляштара кармелітаў босых (1738), палац Сапегаў у Гародні (1741—1744), касцёл Глыбоцкага кляштара кармелітаў (1735), склаў праект (1740) Сталавіцкага касцёла Іаана Хрысціцеля і інш.

Меў фальваркі Гароднікі і Абухова пад Віцебскам.

Жонка (з 1739): N (бацька: Ян Пенса, віленскі архітэктар італьянскага паходжання).

Дочкі: N (1740—?); N; N.

Сыны: N; N.

Падрабязнасці:

Rewski Zbigniew. Fontana Józef (III) // PSB. Kraków, 1948. T. VII. Z. 1. S. 57—58.

Łoza Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce. Warszawa: Budownictwo i architektura, 1954. S. 80.

Boberski Wojciech. Dzieje fary w Witebsku i jej architektoniczne przemiany // Sztuka Kresów Wschodnich. Tom4. Kraków, 1999. S. 33—59, il.

Boberski Wojciech. Późnobarokowa cerkiew katedralna w Witebsku i jej rzymski pierwowzór // Biuletyn Historii Sztuki. 2000. Nr. 1—2. S. 105—152.

Boberski Wojciech. Architektura kościoła i kolegium jezuitów w Witebsku // Roczniki Humanistyczne. Historia Sztuki. 2002. Tom L. Zeszyt 4. Zeszyt specjalny. S. 323—366, il.

Boberski Wojciech. Fontana Józef (Giuseppe) III // Allgemeines Künstler-Lexikon. Die Bildenden Künstler aller Zeiten und Völker. München; Leipzig: K.G.Saur, 2004. Bd. 42. S. 127—128.

Boberski Wojciech. Maryjne sanktuarium karmelitów w Białyniczach. Architektura i sztuka «Białoruskiej Częstochowy» // Sztuka Kresów Wschodnich. Tom 6. Kraków, 2006. S. 97—153, il.

Каладжинскайте А. Деятельность архитектора Иосифа Фонтана в Витебском воеводстве Великого княжества Литовского // Актуальные проблемы теории и истории искусства. III. СПб., 2013. С. 437—443.

Каладжинскайте А. Витебский костел святого Антония: история и архитектура (новые открытия) // Віцебскія старажытнасці. Матэрыялы навуковых канферэнцый. Мінск: НББ, 2013. С. 139—147, ил.

Mysłakowski Piotr. Fontanowie w Polsce. Próba uporządkowania genealogii i przyczynki do biografii // Studiagenealogiczne. Tom II. Warszawa: PIOMAR, 2018. S. 442.

© Валерый Пазднякоў, 2020

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.