Артыкулы: Барталамей з Пултуска

Барталамей з Пултуска (?—да 26.10.1453), біскуп жамойцкі ў 1439—52(?). Па паходжанні паляк з Мазовіі. Атрымаў добрую адукацыю. Да 1439 займаў пасаду каноніка віленскага. Быў абраны біскупам жамойцкім капітулам у 1439 праз 3 дні пасля смерці свайго папярэдніка, Якуба з Вільні. Відаць, гэта адбылася без каралеўскай прапановы. У 1440 жамойцкі капітул звярнуўся для зацвярджэння гэтага абрання да рымскага папы, але той адмовіў у гэтым і пакінуў за сабой права прызначыць наступнага біскупа. Інфармацыі пра дзейнасць Б. з П. Не захвалася.

Літаратура:

Błaszczyk G. Diecezja żmudzka od XV do początku XVII w.: Ustrój. Poznań, 1993.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.