Артыкулы: Барташэвіч Антоній

Барташэвіч Антоній (13.6.1726, Віленшчына—20.10.1768), педагог. У 1742 уступіў у ордэн езуітаў, з 1755 ксёндз. Выкладаў рыторыку і гісторыю ў Віленскай акадэміі (1757—58) і Слуцку (1759—61), пісар гістарычыны ў Варшаве (1762—63), прэфект друкарні, бурсы і шпіталя ў Нясвіжы (1763—68). Удзельнічаў у дыскусіі па рэформе езуіцкіх школ. Свае погляды выклаў у кн. «Чатыры прамовы» («Orationes quatuor», Вільня, 1759), дзе ўхваляў рэфармаванае езуіцкае школьніцтва і ганіў дамашняе выхаванне шляхты.

Літаратура:

Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII—середине XVIII в. Мн., 1971. С. 126—127.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.