Артыкулы: Саламярэцкая Раіна/ Рэгіна
Саламярэцкая Раіна/ Рэгіна (?—кастрычнік 1645) — дзеячкая праваслаўнай царквы.
З шляхецкага роду Гойскіх (Госкіх) герба «Кірдзея». Бацька: Габыель/ Гаўрыла Госкі (каля 1555—каля 1632), кашталян кіеўскі. Маці: Кацярына з Елавіцкіх. Брат: Раман Госкі (каля 1585—1635), кашталян кіеўскі.
Пасля смерці брата С. стала адзінай спадчынніцай вялікіх зямельных уладанняў бацькі і маці. Вышла замуж за князя Мікалая Льва Саламярэцкага (?—1626/7), пад уплывам якога перайшла з арыянства ў праваслаўе і стала актыўна дзейнічаць на карысць праваслаўнай царквы. Скасавала арыянскі збор у родвым цэнтры Гошчы на Украіне. У 1639 заснавала там мужчынскі манастыр пры Міхайлаўскай царкве і школу. У 1639 разам з сынам Янам Уладзіславам Саламярэцкім павялічыла фундуш царквы ў Высоцку (Пінскі павет), запісала ёй сяло Вежычы, аддала царкву пад нагляд Пінскага брацтва (да якога сама належала). У 1644 дала царкве ў Высоцку сенажаці. У 1642 пазычыла кіеўскаму мітрапаліту Пятру Магіле 25 тыс. і асобна 18 тыс. злотых, падараваля яму горад Гошчу з замкам і сяло Цярэнцьеў у Луцкім павеце[1].
Падрабязнасці:
Wołyniak. Z przeszłości Hoszczy na Wołyniu. Kraków, s.a.
Сліж Наталля. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.
Kempa Tomasz. Sołomerecka (Sołomierecka, Sołomirecka) z Hosckich (Hojskich) Regina // PSB. T. XL/3. Z. 166. Warszawa; Kraków, 2001. S. 325—326.
© Валерый Пазднякоў, 2020
[1] Голубев С. Киевский митрополит Петр Могила и его сподвижники (опыт церковно-исторического изследования). Том II. Киев, 1898. С. 242—248.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


