Артыкулы: Саламярэцкі Мікалай Леў

Саламярэцкі Мікалай Леў (?—1626/7) — дзяржаўны дзеяч.

З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька: Іван Багданавіч Саламярэцкі (?—1602). Маці: Малгажата/ Марэта з Лысакоўскіх.

Падкаморы пінскі з 25.6.1608[1], кашталян смаленскі з 1623.

Пасол на сойм 1613. Дэпутат Трыбунала ВКЛ 1616, 1630.

Маёнткі: Высоцк, Дубровіца, Церабяжоў, Столін (Пінскі павет); Плешчанічы (да 1611, Менскі павет); Гошча, Сокал (Валынь).

Жонка: Раіна / Рэгіна з Госкіх (?—паміж 13.10.1645 і 6.11.1645), бацька: Габрыель Госкі, кашталян кіеўскі. Тастамент склала 13.10.1645[2].

Сын: Ян Уладзіслаў (?—1641).

Дочкі: Енграфія / Енграцыя / Інграцыя / Енгроцыя[3] Ганна (?—пасля 1646), муж: Генрык Кашоўскі, кашталян вендэнскі;

Кацярына (уп. 1629[4], 1633[5]);

Даміцэла / Дамініцылія / Даміцылія[6] (?—1659), муж: Мікалай Чацвярцінскі (?—1649), кашталян менскі;

Марэта / Марта (?—пасля 1675), муж: Казімір Нарушэвіч, стараста булакаўскі;

Алена / Гальшка / Гальжбета / Ельжбета/ Ялена[7] (?—пасля 1668), 1-ы муж: Аляксандр Яцек Карыцінскі (1570?—1633), 2-і муж: Крыштаф Сапега (1623—1665), крайчы ВКЛ.

Падрабязнасці:

Харлампович К. Западнорусские православные школы XVI и начала XVII века, отношение их к инославным, религиозное обучение в них и заслуги их в деле защиты православной веры и церкви. Казань, 1898. XIII, 524, LXII с.

Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16—першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. Навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. Т. 11. Гародня; Беласток, 2005. С. 86—121.

Сліж Наталля. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.

Kempa Tomasz. Sołomerecki (Sołomierecki, Sołomirecki) Mikołaj Lew // PSB. T. XL/3. Z. 166. Warszawa; Kraków, 2001. S. 329.

© Валерый Пазднякоў, 2020


[1] КМФ-18.1.89.78 адв.—79.

[2] 694.7.969.208—215.

[3] КМФ-18.1.310.14 адв.—15.

[4] КМФ-18.1.303.244 адв.

[5] КМФ-18.1.310.14 адв.—15.

[6] КМФ-18.1.310.14 адв.—15.

[7] КМФ-18.1.310.14 адв.—15.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.