Артыкулы: Саламярэцкі Ян Уладзіслаў
Саламярэцкі Ян Уладзіслаў (?—люты 1641) — дзяржаўны дзеяч.
Апошні з роду князёў Саламярэцкіх. Бацька: Мікалай Леў Саламярэцкі (?—1626/7). Маці: Рэгіна (бацька: Габрыель Госцкі).
Маршалак пінскі з 1629. Пасол на сойм 1638. Завяшчаў Пінскаму езуіцкаму калегіуму 25 тыс. злотых, Пінскаму кляштару францысканцаў — палову маёнтка Дубровіца, Віленскаму касцёлу св. Казіміра — 10 тыс. злотых (пазней тастамент быў прызнаны несапраўдным).
Маёнткі: Высоцк, Церабяжоў, Столін, Дубровіца
Жонка: Ганна з Валовічаў (бацька: Пётр Барысавіч Валовіч (?—да 14.11.1651), падкаморы троцкі). Яе 1-ы муж: князь Крыштаф Казімір Дольскі (?—1633), падкаморы пінскі; 3-і муж: Ян Казімір Пац, пісар ВКЛ, шлюб каля 1643.
Падрабязнасці:
Сліж Наталля. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.
Kempa Tomasz. Sołomerecki (Sołomierecki, Sołomirecki) Mikołaj Lew // PSB. T. XL/3. Z. 166. Warszawa; Kraków, 2001. S. 329.
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


