Артыкулы: Саламярэцкі Васіль Іванавіч

Саламярэцкі Васіль Іванавіч (?—да 8.9.1540) — дзяржаўны дзеяч.

З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька: Іван Васілевіч Саламярэцкі (?—1626/7). Маці: N (бацька: князь Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі).

Вядомы з 1510, калі атрымаў з гаспадарскага скарба 20 коп грошаў і 14 локцяў аксаміта. Дзяржаўца кернаўскі ў 1512, магілёўскі з 1520 (пацверджана ў 1522). У 1528 выстаўляў у войска ВКЛ 15 коннікаў.

Заснаваў мужчынскі манастыр у Саламярэччы.

Пахаваны ў Троіцкай царкве ў Вільні[1].

Маёнткі: Саламярэчча(Старое Саламярэчча), Саламярэцкі Гарадок (Сёмкаўскі Гарадок), Плешчанічы, Будынічы, Прылепы (Менскі павет); Домжарычы (Аршанскі павет); Асташын (з 1525, Новагародскі павет), Хатаевічы.

Жонка (шлюб да 1512): Ганна Іванаўна з Уладыкаў (?—1560), бацька: Іван Яськавіч Уладыка (?—1499), пісар гаспадарскі.

Сыны: Уладзімір (?—да 1540); Фёдар 1-ы; Фёдар 2-і (?—каля 1540); Іван (?—паміж 1577 і 1579), кашталян смаленскі; Юрый (?—каля 1559); Андрэй (?—1541); Багдан (?—1565).

Дочкі: Алена (?—1529); муж: Мікалай Юр’евіч Забярэзінскі (?—1526), маршалак гаспадарскі; Марына (?—пасля 1579); 1-ы муж: Уладзімір Юр’евіч Гальшанскі Дубровіцкі (?—1545); 2-і муж: Іван Аляксандравіч Солтан (?—1577), маршалак гаспадарскі; Барбара (?—пасля 1582); 1-ы муж: Канстанцін Яцкавіч Ратамскі; 2-і муж: Каленіцкі Васілевіч Тышкевіч (?—1576), стараста гомельскі; Ганна (?—6.6.1550); муж: Іван Астаф’евіч Гарнастай (?—1558), ваявода новагародскі з 1551.

Падрабязнасці:

Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16—першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. Навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. Т. 11. Гародня; Беласток, 2005. С. 86—121.

Сліж Н.У. Царква і манастыр у Старым Саламярэччы // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 6. Мінск: БелНДІДАС, 2008. С. 203—212.

Сліж Наталля. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Беларускі гістарычны зборнік. 38. Białystok, 2012. С. 7—46.

Сліж Наталля. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Смаленск: Інбелкульт, 2015. 671 с., іл.

Памяць. Смалявіцкі раён. Мінск: БЕЛТА, 2000. С. 57—58 (Прылепы).

Kempa Tomasz. Sołomerecki (Sołomierecki, Sołomirecki) Wasyl Iwanowicz // PSB. T. XL/3. Z. 166. Warszawa; Kraków, 2001. S. 329—330.

© Валерый Пазднякоў, 2020


[1] Сліж Наталля. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Беларускі гістарычны зборнік. 38. Białystok, 2012. С. 4. 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.