Артыкулы: Саламярэцкі Багдан Васілевіч

Саламярэцкі Багдан Васілевіч (?—1565) — дзяржаўны дзеяч.

З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька: Васіль Іванавіч Саламярэцкі (?—да 8.9.1540). Маці: Ганна Іванаўна з Уладыкаў (?—1560).

Удзельнiчаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582. Дзяржаўца айнаўскі ў 1555, рагачоўскі ў 1559—1562. Заснаваў Баркулабаўскі Узнясенскі манастыр.

Дзякуючы шлюбу з князёўнай Гальшанскай, у 1558 удзельнічаў у падзеле маёнткаў згаслага роду князёў Гальшанскіх.

Маёнткі: у Віленскім ваяводстве; Дубровіца (1/3), Высоцк (Пінскі павет).

Жонка: Фядора Юр’еўна Гальшанская (?—каля 1576), бацька: князь Юрый Гальшанскі.

Сын: Іван (?—1602).

Падрабязнасці:

Сліж Наталля. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.

© Валерый Пазднякоў, 2020

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.