Артыкулы: Саламярэцкі Іван Багданавіч

Саламярэцкі Іван Багданавіч (?—1602[1]) — дзяржаўны дзеяч.

З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька: Багдан Васілевіч Саламярэцкі (?—1565). Маці: Фядора Юр’еўна Гальшанская (?—каля 1576).

Выступаў супраць Берасцейскай унii 1596, у 1599 удзельнiчаў у сумесным саборы 1599 праваслаўных i пратэстантаў у Вiльнi. Заснаваў у Высоцку Успенскую царкву. У 1598 атрымаў каралеўскі прывілей на маставое ў маёнтку Высоцку[2].

Маёнткі: Асташын (Новагародскае ваяводства); Плешчанiчы, Гогалiца (Менскі павет); Высоцк, Азеры, Сехавы, Гнойна, Церабяжова[3] (Пінскі павет).

Жонка 1-я: Беата Дольская. Дзяцей у шлюбе не было.

Жонка 2-я: Малгажата/ Марэта з Лысакоўскіх, бацька: Мікалай Лысакоўскі, кашталян холмскі.

Сын: Мікалай Леў (?—1626/7).

Дачка: Кацярына (?—пасля 1645), муж: Раман Ельскі, войскі пінскі; пасля смерці мужа манашка Пінскага Варварынскага манастыра.

Падрабязнасці:

Сліж Наталля. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.

© Валерый Пазднякоў, 2020


[1] Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975. С. 146.

[2] КМФ-18.1.76.813—813 об.

[3] КМФ-18.1.279.525—525 об.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.