Артыкулы: Саламярэцкі Багдан Багданавiч

Саламярэцкі Багдан Багданавiч (хроснае імя Ісак) (30.5.1589, г. Крычаў—1630) —дзеяч праваслаўнай царквы.
З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька: Багдан Іванавіч Саламярэцкі (?—7.9.1602). Маці: Ева / Еўдакія Баркулабаўна з Корсакаў (?—1626).
Каралеўскі дваранін. У 1626 з сястрой Аленай выдаў ліст на заснаванне ў Баркулабаве праваслаўнага мужчынскага Святадухаўскага манастыра. Яму прысвечана «Евангелле вучыцельнае» (Еўе, 1616).
Атрымаў 30.8.1622 разам з маці ад Багдана Статкевіча маёнтак Палоніца (Мсціслаўскае ваяводства)[1].
[1] КМФ-18.1.301.151 об.—152.
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


