Артыкулы: Салагубы (Давойна-Салагубы)
Салагубы (Давойна-Салагубы) — шляхецкi род герба «Праўдзiц». Родапачынальнiк Андрэй жыў у 2-й пал. 15 ст., яго сын Юрый быў намеснікам смаленскім ў 1503—1507 і ваяводам смаленскім у 1514. З 17 ст. ўжывалi прыдомак Давойна, з 18 ст. самавольна карысталiся графскiм тытулам. У Расійскай імперыі атрымалі імператарскі ўказ пра зацвярджэнне графскага тытула (27.2.1861) і даравальную грамату на графскую годнасць Расійскай імперыі (8.6.1867).
Падрабязнасці:
Лобанов-Ростовский А.Б. Русская родословная книга. Том второй. Издание второе. СПб.: Издание А.С.Суворина, 1895. V, 481 с. (С. 239—248, 468—469).
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


