Артыкулы: Салагуб (Давойна-Салагуб) Антонiй Юзаф
Салагуб (Давойна-Салагуб)Антонiй Юзаф (?—6.9.1759) — дзяржаўны і ваенны дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Праўдзіц». Бацька: Ян Мiхал Салагуб (?—8.5.1748).Маці: Галена з Шамоўскіх (?—11.3.1727).
Вучыўся ў Калегіуме Навадворскага ў Кракаве, Кракаўскім універсітэце. Служыў у французскім войску, у 1734—1737 ваяваў у Нідэрландах, Італіі, на Корсіцы. З 1737 у ВКЛ. Генерал артылерыi ВКЛ з 1746.З 1748 харужы пяцігорскай харугвы Беларускай дывізіі войска ВКЛ.
Пасол на соймы 1740, 1744, 1746 (член соймавага суда, камісіі па фінансаванні павелічэння войска), 1748, 1750, 1752, 1754. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1747 (яго маршалак).
Кавалер ордэна Белага Арла (1757).
Маёнткі: Ілля, Івянец, Старынкі (Менскае ваяводства), Горы-Горкі (палова, Аршанскі павет), у Польшчы. Цівун тэндзягольскі (дзяржаўца варнянскі, з 1726), стараста лаўмянскі (1733), азярышчанскi (1740), геранёнскі і ліпнішскі (з 1746, Ашмянскі павет), трымаў дзяржавы Горы Цвятушына і Чурылавічы / Балдышаўшчызна (да 1754, Полацкае ваяводства).
Памёр у дарозе з Івянца да Вільні. Пахаваны 28.4.1760 у касцёле місіянераў у Вільні.
Жонка (шлюб 2.9.1744, Дзятлава): Брыгіда Петранела з Радзівілаў (28.10.1727, Дзятлава—16.11.1773); бацька: Мікалай Фаўстын Радзівіл (21.5.1688—2.2.1746), ваявода новагародскі.
Сыны: Ян Міхал (каля 24.9.1747—1812?); Юрый (16.5.1751—7.2.1777); Казімір (30.4.1757—5.5.1759).
Дочкі: Барбара (1745—23.10.1761); Кацярына (да 14.12.1748—да 9.11.1769); Вінцэнта (пасля 1752—паміж 1762 і 1766).
Падрабязнасці:
Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali Henryk Luliewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. 255 s.
Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.
Мацук Андрэй. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1763 гг.). Мінск: Медысонт, 2010. 639 с., карта.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom III. Księstwo Żmudzkie. XV—XVIII wiek / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opracowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrzej Haratym. Warszawa: DiG, 2015. 370 s.
Romaniuk Przemysław P. Sołłohub (Dowojna Sołłohub Ursyn) Antoni Józef // PSB. T. XL/2. Z. 165. Warszawa; Kraków, 2000. S. 306—309.
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне