Артыкулы: Салагуб (Салагубавіч) Юрый Андрэевіч
Салагуб (Салагубавіч) Юрый Андрэевіч (?—1514) — дзяржаўны дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Праўдзіц». Бацька: Андрэй. Браты: Багдан, Мікалай. Сястра: Гальшка.
Гаспадарскі дваранін у 1488. Намеснік смаленскі ў 1503—1507, ваявода смаленскі ў 1514. У час кіравання Смаленскам у якасці намесніка вёў памежную барацьбу з маскоўскімі нападамі. У 1514 як ваявода ўзначаліў абарону Смаленска ад войск Васіля ІІІ, але не здолеў утрымаць горад. Пасля здачы Смаленска выехаў у ВКЛ, дзе быў абвінавачаны ў здрадзе і па загадзе Жыгімонта Старога пакараны смерцю.
Маёнткі: Івянец, Целякі, Грэбень, Кіявец, Кабылічы, Касычохі, Павідзішкі, Яршэвічы.
Жонка(шлюб прынамсі з 1490): Людміла (?—пасля 1522); бацька: князь Петка Раманавіч Свірскі.
Сыны: Мікалай; Войцех; Станіслаў.
Падрабязнасці:
Чарняўскі Фёдар. Смаленскі намеснік Юры Андрэевіч Салагуб — абаронца ўсходнх межаў ВКЛ у канцы XV—пачатку XVI ст. // Герольд Litherland. 2014. № 20. С. 80—92.
Wilamowski Maciej. Sołłohub (Sałohubowicz, Sołohub, Sołohubowicz) Jerzy (Jurij) z Iwieńca // PSB. T. XL/2. Z. 165. Warszawa; Kraków, 2000. S. 318—319.
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне