Артыкулы: Сакульскі/ Сакольскі Людвік
Сакульскі/ Сакольскі Людвік (14.8.1684—3.1.1744) — красамоўца, педагог. Доктар тэалогіі (1726).
З шляхецкага роду герба «Абданк». Брат: Станіслаў(12.2.1678—14.4.1740).
Вучыўся ў езуітаў у Варшаве. Уступіў у ордэн езуітаў 4.8.1700 у Вільні. Вучыўся ў навіцыяце ў Вільні (1700—1702), прайшоў вучыцельскую семінарыю ў Нясвіжы (1702—1703), вывучаў філасофію ў Вільні (1703—1706).
Выкладаў сінтаксіс у Ломжы (1706—1707), паэтыку ў Варшаве (1707—1708), рыторыку і паэтыку ў Нясвіжы (1708—1709) і Новагародку (1709—1710).
Пасля вывучаў тэалогію ў Вільні (1710—1714). Святар з 1713.
Выкладаў рыторыку ў Крожах (1714—1716).
Вывучаў духоўнасць і права ў Нясвіжы (трэцяя прабацыя, 1716—1717).
Выкладаў рыторыку ў Слуцку (1717—1718), філасофію ў Варшаве (1718—1720), філасофію, грэчаскую мову і этыку ў Полацку (1720—1723), схаластычную тэалогію ў Пінску (1723—1725), схаластычную тэалогію і кананічнае права ў Варшаве (1725—1726), схаластычную тэалогію ў Вільні (1726—1727, адначасова дэкан тэалагічнага факультэта і рэгент Папскай семінарыі). Рэктар калегіума ў Плоцку (1727—1731), прэфект вышэйшай школы ў Гародні (1731—1732), рэктар калегіума ў Менску (1732—1735), дзе пачаў будаўніцтва новага будынку калегіума, прэфект вышэйшай школы ў Пінску (1735—1737), рэгент семінарыі (канвікта) Клакоцкага ў Слуцку (1735—1738), рэктар калегіума ў Плоцку (1738—1739), прэфект вышэйшай школы ў Нясвіжы (1739—1741) і Гародні (1741—1742), суперыёр місійнай стацыі ў Мерачы (1742—1744), дзе і памёр.
Пахаваны ў езуіцкім касцёле ў Гародні.
Вызначыўся як дасканалы рытор, аўтар шматлікіх панегірыкаў. Былі надрукаваны:
«Idea bonorum pontificum» (Вільня, 1715) (у гонар інгрэсу Паўла Бярнарда Сапегі на Жамойцкае біскупства);
«Signum ad placitum Deo, Ecclesiae et patriae» (Вільня, 1716) (у гонар інгрэсу Аляксандра Гараіна на Жамойцкае біскупства).
Падрабязнасці:
Grzebień Ludwik. Sokulski (Sokolski) Ludwik // PSB. 40/2. S. 240—241.
© Валерый Пазднякоў, 2022
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне