Артыкулы: Сакульскі/ Сакольскі Станіслаў

Сакульскі/ Сакольскі Станіслаў (12.2.1678—14.4.1740) — юрыст, тэолаг, педагог. Доктар тэалогіі (1721), доктар кананічнага права (1724).

З шляхецкага роду герба «Абданк». Брат: Людвік (14.8.1684—3.1.1744).

Вучыўся ў езуітаў у Варшаве. Уступіў у ордэн езуітаў 26.7.1696 у Вільні. Вучыўся ў навіцыяце ў Вільні (1696—1698).

Выкладаў інфіму ў Ломжы (1698—1699) і Плоцку (1699—1701).

Вывучаў філасофію ў Пінску (1701—1704), тэалогію ў Полацку (1704—1705) і Вільні (1705—1708). Святар з 1708.

Выкладаў рыторыку і паэтыку ў Віцебску (1708—1710), Менску (1710—1711), Слуцку (1711—1712), Пултуску (1712—1713), філасофію і матэматыку ў Пінску (1713—1715), этыку і матэматыку ў Полацку (1715—1718), тэалогію ў Вільні (1718—1719), тэалогію схаластычную, пазітыўную і палемічную ў Варшаве (1719—1721), тэалогію схаластычную і кананічнае права ў Вільні (1721—1723, адначасова рэгент Папскай семінарыі і дэкан філасофскага факультэта), рэктар калегіума ў Пінску (1723—1724), Віленскай акадэміі (1724—1727, 1731—1735), калегіума ў Полацку (1727—1731, 1735—1740), дзе і памёр; пахаваны там жа ў езуіцкім касцёле.

Падрабязнасці:

Grzebień Ludwik. Sokulski (Sokolski) Stanisław // PSB. 40/2. S. 241—242.

© Валерый Пазднякоў, 2022

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.