Артыкулы: Сакалоўскі Уладзіслаў Станіслаў

Сакалоўскі Уладзіслаў Станіслаў (?—1701?) — ваенны і дзяржаўны дзеяч.

З шляхецкага роду герба «Кораб». Бацька: Адам Сакалоўскі. Маці: Уршуля з Канарскіх. Браты: Міхал(?—13.7.1666), Ян, Аляксандр.

У час вайны з Расіяй у 1660 таварыш панцырнай харугвы польнага гетмана ВКЛ Вінцэнта Гасеўскага, удзельнічаў у ваеннай кампаніі ў Беларусі. Пасля Кушліцкай бітвы 4.11.1661 быў пасланы ваеннай канфедэрацыяй у Маскву весці перагаворы пра абмен палоннымі (канец 1661—пачатак 1662), прычыніўся да вызвалення Гасеўскага.

Пасля вайны асеў у Вількамірскім павеце.

Далучыўся да палітычнай групоўкі Сапегаў.

Падкаморы інфлянцкі з 1677. Быў паслом на элекцыйныя соймы 1669 і 1674, каранацыйны сойм 1676, соймы 1685, 1688, 1688—1689, 1690, 1693, 1693—1694, 1695, 1696, 1697, 1699. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1682.

Маёнткі: Рогаў, Вадалішкі, Ваздэле, Віжуляны, Пякелішкі, Зудзягола, Арлоўшчына, Гражанцы, Трашкуны/ Уладзіславаў (Вількамірскі павет), Паёсце/ Паройсце (Інфлянты), Тылтагола (Упіцкі павет), Карысць, Сляпая Карысць (Віленскае ваяводства); Лойце/Лойтэле, Няміры; стараства Сейвейскае і Віжанскае.

Фундаваў у Трашкунах/ Уладзіслававе кляштар бернардзінцаў з драўляным касцёлам (1698, 1699).

Жонкі:

N;

Рэгіна Эльжбета з Тамашэвічаў (?—да 29.6.1679; 1-ы муж: Стафан Падлецкі; 2-і муж: Андрэй Качынскі (?—1675/6), суддзя земскі вількамірскі);

Ганна з Карэнгаў (?—пасля 19.2.1708; бацька: Уладзіслаў Карэнга, скарбнік троцкі, суддзя гродскі вількамірскі; маці: Канстанцыя з Нарушэвічаў, яе 2-і муж: Станіслаў Ліпніцкі; 2-і муж: Уладзіслаў Лойка Рэндзяёўскі, лоўчы аршанскі).

Сыны: Адам; Юзаф.

Дочкі: Марыяна (муж: Антоній Бронец, абозны вількамірскі); Элеанора (муж: Ян Турчын, стольнік аршанскі); Канстанцыя (муж: Марцыян Дамінік Халецкі, стараста навасельскі).

Падрабязнасці:

Rachuba Andrzej. Uwagi do genealogii Sokołowskich herbu Korab // Archeion. T. 91. 1993. S. 170—178.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582—1696). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007. 469 s.

Rachuba Andrzej. Sokołowski Władysław Stanisław // PSB. 40/2. S. 206—207.

© Валерый Пазднякоў, 2022

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.