Артыкулы: Сляскі / Шлёнскі Войцех (Slaski / Śląski Wojciech)

Сляскі / Шлёнскі Войцех (Slaski / Śląski Wojciech) (1585—11.8.1653) – дзеяч рымска-каталіцкай царквы, езуіт.

З польскага шляхецкага роду герба «Грымала» з Мазоўша.

У 1607 уступіў у ордэн езуітаў. У 1607—1608 вучыўся ў езуіцкім навіцыяце ў Вільні прі касцёле св. Ігната. З 1608 вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі, у 1610—1611 у Пултуску. Тэалогію вывучаў у Нясвіжы (1611—1613) і Вільні (1613—1615). У 1615—1616 выкладаў тэалогію маральную в Пултуску. У 1616—1617 вывучаў духоўнасць і ордэнскае права (трэцяя прабацыя) у Нясвіжы. У 1617—1618 прапаведнік у касцёле св. Казіміра ў Вільні. У 1618—1622 выкладаў пазітыўную і палемічную тэалогію ў Нясвіжы. У 1623—1627 рэктар Нясвіжскага калегіума. З 1627 спаведнік Аляксандра Радзівіла (будучы вялікі маршалак ВКЛ). У 1630—1635 зноў рэктар Нясвіжскага калегіума.

У 1635—1638 рэктар Полацкага калегіума. Пабудаваў новы драўляны касцёл (стары спалены ў 1633 маскоўскім войскам), для якога прывёз з Рыгі два вялікія званы за 6 тыс. злотых коштам кашталяна полацкага Крыштафа Друцкага Сакалінскага. Заклаў у калегіуме новую бібліятэку на 300 злотых. У 1636 не дапусціў полацкіх кальвіністаў да іх даўніх пляцаў і будынкаў.

У 1638—1640 сакратар і радца галавы Літоўскай правінцыі ордэна Якуба Ляхоўскага. У 1639 дэлегат правінцыі ў Рым, дзе разглядаліся спрэчкі з польскімі езуітамі. У 1640—1643 узначальваў дом прафесаў у Варшаве. У 1643—1650 спаведнік вялікага кароннага канцлера Юрыя Асалінскага. У 1650—1651 капелан караля Яна ІІ Казіміра. У 1651 віцэ-прэпазіт дома прафесаў у Варшаве.

Памёр у Фромбарку на двары біскупа Томаша Уейскага. Пахаваны ў Браневе 12.8.1653.

Падрабязнасці:

Łukaszewicz Józef. Dzieje kościołów wyznania helweckiego w Litwie. Tom I. Poznań, 1842. VIII, 414, 7 s. (S. 266—267).

Lituanicarum societatis Jesu historiarum libri decem, auctore Stanislao Rostowski, recogkoscente Joanne Martinov. Parisiis; Bruxellis, 1877. XV, [1], 507 s., [1] k. tabl. : il. (S. 281, 412—413).

Załęski Stanisław Ksiądz T. J. Jezuici w Polsce. Tom III. Prace misyjne nad ludem 1648—1773. Z dwiema tablicami i mapą. Część I. 1648—1700. Lwów: Drukiem i nakładem Drukarni Ludowej, 1902. XIX, 439 s. (S. 45).

Załęski Stanisław Ksiądz T. J. Jezuici w Polsce. Tom III. Część II. 1700—1773. Lwów: Drukiem i nakładem Drukarni Ludowej, 1902. S. 445—1244, mapa. (S. 966).

Załęski Stanisław Ksiądz T. J. Jezuici w Polsce. Tom IV. Dzieje 153 kolegiów i domów jezuitów w Polsce. Część I. Kolegia i domy założone za królów Zygmunta Augusta i Stefana Batorego 1564—1588. Kraków: Drukiem i nakładem drukarni W.L.Anczyca i Sp., 1905. XXXVII, 478 s. (S. 201, 440, 458).

Załęski Stanisław Ksiądz T. J. Jezuici w Polsce. Tom IV. Część II. Kolegia i domy założone w pierwszej dobie rządów Zygmunta III. 1588—1608. Kraków: Drukiem i nakładem drukarni W.L.Anczyca i Sp., 1904. S. IX, 483—1019.(S. 846).

Grzebień Ludwik. Slaski (Śląski) Wojciech // PSB. 38/4. S. 552—553.

© Валерый Пазднякоў, 2025

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.