Артыкулы: Шымка Мацкавіч / Мацкевіч
Шымка Мацкавіч / Мацкевіч (?—да 31.5.1541 або да 5.3.1545) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Касцеша». Бацька: Мацка Андрушкавіч, гаспадарскі дваранін. Брат: Андрэй Мацкавіч (?—1542).
Гаспадарскі дваранін (уп. 1505), падканюшы віленскі (1508—1536), цівун віленскі (з 1528), канюшы троцкі (1529—1536), гараднічы віленскі (з 1537), спраўца Віленскага ваяводства (1540—1542), суддзя дворны віленскі (1540). Уваходзіў у склад Рады ВКЛ. У 1534 пакліканы для ўдзелу ў сойме.
Пачаткова служаў вкл Жыгімонту Старому. Быў упаўнаважаным у справе паміж Андрэем Давойнам, падкаморым ВКЛ, і Рыгорам Осцікавічам, ваяводам троцкім. Потым на службе ў вкл Боне Сфорца. Займаўся вяртаннем у гаспадарскі фонд прыватных зямель, рэвізаваў касцельныя фундушы, займаўся пабудоваў вялікакняскіх двароў, адбудовай Верхняга замка ў Вільні, пабудовай вялікакняскага палаца на Ніжнім замку.
У Малым Мажэйкаве (Мураванцы) пабудаваў мураваную царкву, дзе быў пахаваны.
Маёнткі па бацьку: дварэц на Тур'і каля Ражанкі, Трацеўшчына (Жалудоцкі пав.), Сідараўшчына (Астрынскі пав.).
Атрымаў ад вкл Аляксандра 3 зямлі ў Жалудоцкім павеце, Жыгімонт Стары ў 1508—1524 і 1541 даў яму або пацвердзіў набыццё 29 пустых і аселых зямель у паветах Жалудоцкім, Васілішскім, Астрынскім, Віленскім, у Немянчынскай воласці.
Меў маёнткі на Валыні: Шклін, Бародчычы, Сельцы; дамы ў Вільні.
Галоўныя маёнткі: Астрына, Забалацце (Астрынскі пав.), Шклін, Вялікае Мажэйкава.
Ад Боны атрымаў пажыццёва воласці: Радуньскую (1529), Ушпольскую і Пянянскую (1530, абедзве былі адабраны ў Станіслава Радзівіла), тытулаваўся адпаведна дзяржаўцам радуньскім, ушпольскім і пянянскім. У 1541 баяры Радуньскай воласці скардзіліся на Ш.М., што ён пасылае іх на старожу ў Троцкі замак.
Жонка 1-я: N з Мусятаў са Шкліна.
Жонка 2-я: Соф’я Паўлаўна (?—1563), бацька: Павел / Пашка, маці: Марына. Яе другі муж: кн. Васіль Палубінскі (?—4.3.1550).
Сыны: Іван; Ян, стараста тыкоцінскі, кіраўнік канцылярыі Боны Сфорца; Рыгор; Філіп (?—каля 1586), маршалак гаспадарскі; Калістрат.
Дочкі: Шымка (муж: Васіль); Кацярына (муж: Глеб Сапега, гаспадарскі дваранін)
Падрабязнасці:
Wiśniewski Jerzy. Mackowicz Szymko // Polski Słownik Biograficzny. T. XIX. Wrocław; Warszawa; Kraków; Gdańsk, 1974. S. 96—97.
Любавский Матвей. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. Исторические очерки Матвея Любавского. [М., 1892]. VIII, 884, С, VI с.
Любавский М. Литовско-русский сейм. Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства. М., 1900. [1], 850, 232, LXXII c.
Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Том I. Киев: Типография Императорского Университета св. Владимира, 1901. VIII, 807, CXII, II с.
Kolankowski Ludwik. Zygmunt August wielki książę Litwy do roku 1548. We Lwowie: Nakładem Towarzystwa Dla Popierania Nauki Polskiej, 1913. (=Archiwum Naukowe. Wydawnictwo Towarzystwa Dla Popierania Nauki Polskiej. Dział I. Tom VII. Zeszyt 1). 419 s., 13 tabl.
Pociecha Władysław. Królowa Bona (1494—1557). Czasy i ludzie odrodzenia. Tom III. Poznań: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1958. 263 s., il.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom II. Województwo trockie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrzej Haratym przy współpracy Andreja Macuka i Jaugiena Aniszczanki. Warszawa: DiG, 2009. 687 s.
Лаўрэш Леанід. Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс. Гродна: ЮрСаПрынт, 2017. 113 с., іл.
© Валерый Пазднякоў, 2026
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


