Артыкулы: абозны
абозны, урад (пасада) у войску ВКЛ. Вялікі А. займаўся раскватараваннем войска, выбарам месца пад лагер, яго ўмацаваннем. Урад уведзены ў 1633. Сойм 1717 устанавіў яму аплату ў памеры 15 000 злотых штогод. Польны (вайсковы) А. першапачаткова быў намеснікам вялікага А., а пасля пераняў яго функцыі, калі той стаў намінальным дыгнітарскім урадам. Магло быць некалькі польных А. (звычайна 2). У 18 ст. польны А. таксама стаў дыгнітарскім урадам. Прызначаўся гетманам, з 1768 пажыццёва. У 18 ст. існавалі намінальныя ўрады А. у паветах.
Літаратура:
Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali H.Luliewicz i A.Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994.
© Валерый Пазднякоў, 2005, 2014
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне