Артыкулы: Абрагам (Abraham) Уладзіслаў Генрык Францішак
Абрагам (Abraham) Уладзіслаў Генрык Францішак (10.10.1860, г. Самбар—15.10.1941), польскі гісторык права і царквы. Чл. Польскай АН у Кракаве (1902), д-р габілітаваны (1886), праф. звычайны (1890). Вучыўся ў Кракаўскім (1878—83) і Берлінскім (1885) ун-тах. З 1886 выкладаў у Кракаўскім, у 1888—1939 — у Львоўскім ун-це (у 1899—1900 яго рэктар), адначасова ў 1935—39 — у Каталіцкім ун-це ў Любліне. Даследаваў усеагульнае і польскае кананічнае права, гісторыю царквы, дзярж. і судовага ладу Польшчы і ВКЛ.
Творы:
Początki prawa patronatu w Polsce. Lwów, 1889;
Zjazd łęczycki w r. 1180. Lwów, 1889;
Organizacja Kościoła w Polsce do połowy wieku XII. Lwów, 1890 (3 wyd. Poznań, 1962; змешчана бібліяграфія прац А.);
O powstaniu dziesięciny swobodnej. Warszawa, 1891;
Sprawa Muskaty. Kraków, 1893; Pierwszy spór kościelno-polityczny w Polsce. Kraków, 1895;
Powstanie organizacji Kościoła łacińskiego na Rusi. T. 1. Lwów, 1904;
Polska a chrzest Litwy // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Warszawa etc., 1914. S. 1—36;
Z dziejów dawnego biskupstwa łacińskiego w Łucku // Kwartalnik Historyczny. 1937. Rocznik LI. Zeszyt 1—2. S. 141—147
Літаратура:
Księga pamiątkowa ku czci Władysława Abrahama. T. 1—2. Lwów, 1930—31;
Sawicki J. Władysław Abraham (1860—1941) // Kwartalnik historyczny. 1946. R. 53.
© Валерый Пазднякоў, 2005, 2014
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне