Артыкулы: Абрагам бен Ёшыягу

Абрагам бен Ёшыягу (1636, г. Трокі—1687), караімскі рэлігійны дзеяч, паэт, лекар. Яго бацька Ёшыяху-га-Шофет быў лекарам і старастам караімскай абшчыны ў Троках. А.б.Ё. грунтоўна ведаў усходнія і лацінскую мовы, цікавіўся натуральнымі навукамі. Аўтар кніг «Бейт Абрагам» (па містыцы), «Бейт Оцар», «Сефер га Рэфна» (абедзве па медыцыне), З літургічных паэтычных твораў (з іх адзін апублікаваны ў Вільні ў караімскім малітвеніку). Ад караля Яна ІІІ Сабескага атрымаў тытул прыдворнага лекара.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.